Андрэй Янушкевіч: Метад прызнання кніг экстрэмісцкімі - бясплодны
2023-03-29 16:30
Дзейнасць выдавецтва «Янушкевіч» перанесеная ў Польшчу.
Андрэй Янушкевіч паспяхова займаўся выдавецкай дзейнасцю ў Беларусі з 2014 году. За гэты час ён выдаў больш за 150 кніг. Гэта і мастацкая, і гістарычная навуковая, і дзіцячая беларуская літаратура, а таксама пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.
Аднак у сувязі з пераследам выдавец быў вымушаны пераехаць у Польшчу. Тут таксама ён аднавіў дзейнасць выдавецтва
«Янушкевіч», якое ў Польшчы пачало афіцыйна працаваць з 20 студзеня.
слухайце аўдыё