Андрэй Строцаў: называючыся хобітамі, беларусы заўжды марылі “людзьмі звацца”
2025-01-02 22:31
У эфіры Еўрарадыё — толкіназнавец, перакладчык, антраполаг і релігіязнаўца Андрэй Строцаў.
Беларусы любяць параўноўваць сябе з хобітамі — народам, які вельмі моцна прывязаны да свайго кавалачку зямлі, да сваёй сям’і, гаспадарлівых “тутэйшых”, для якіх важнае тое, што адбываецца побач з імі, і якім не цікавае ўсё, што здараецца за “далёкім лесам”. Вось толькі і сама Беларусь спрадвеку, у адрозненні ад Шыра, стаіць на перакрыжаванні гісторыі, і беларусы вымушаныя не толькі адрываць вочы ад любімых градак, але і бараніць сваю зямлю ад чужынцаў. І бараніць — а як на сённяшнюю сітуацыю, то і вызваляць — сваю Айчыну нам яшчэ давядзецца. Гэтак жа, як і Фрода з сябрамі па іх вяртанні з Мордара, перакананы Андрэй Строцаў.
Пра тое, як на наш менталітэт уплывае наша “тутэйшасць”, чаму беларусы не толькі хобіты, але і эльфы, і гномы, і людзі, і нават оркі адначасова і ці гатовыя мы змагацца за сябе, сваю ідэнтычнасць і сваю радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х”.