Андрэй Палуда: Смяротнае пакаранне — гэта элемент сістэмы гвалту
2023-07-16 13:45
Каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэй Палуда адзначыў, што смяротнае пакаранне — гэта элемент сістэмы гвалту, моцны індыкатар таго, што адбываецца ў нашай краіне.
– Варта сказаць пра тое, што Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе на постсавецкай прасторы, дзе на сённяшні дзень пакаранне з’яўляецца відам пакарання. За апошні час, за апошні год, нават паўтары, вельмі моцна змянілася сітуацыя ў юрыдычным аспекце адносна смяротнага пакарання. Колькасць крымінальных артыкулаў, за якое смяротнае пакаранне можа быць вынесенае, збольшылася. Збольшылася колькасць суб’ектаў у адносінах да якіх можа быць вынесена смяротнае пакаранне.
На фестывалі „Tutaka” Андрэй разам з сваёй камандай праводзіў акцыю: кожны з жадаючых мог атрымаць кашульку „Не смяротнаму пакаранню”.
Беларускае Радыё Рацыя