Андрэй Хадановіч пра найлепшы верш Куляшова: «Што стала з сапраўднай «Алесяй» — гэта дэтэктыў»
2023-05-02 16:30
Новы герой відэа — беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. На сваім ютуб-канале Андрэй Хадановіч распавядае пра цуд пранізлівага любоўнага верша «Бывай», які зрабіўся культавай песняй «Алеся». У новым выпуску даведаецеся:
— чаму першым псеўданімам паэта быў Куляшоў-Няшчасны;
— як адбылося першае знаёмства аўтара з літаратарамі Таўбіным і Астапенкам і што здарылася з іх сяброўствам далей;
— чаму другі зборнік паэзіі Куляшоў называў сваім першым і прычым тут Міхась Чарот;
— як паэт адмовіўся развесціся з жонкай, хаця таго патрабавала партыя;
— чаму пасля асуджэння дыктатуры Сталіна на ХХ з’ездзе КПСС Куляшоў часова нічога не пісаў;
— што праўда, а што не ў паэме аўтара «Маналог»;
— у чым заключаецца містыфікацыя твора «Бывай»;
— чаму гісторыя з галоўным вершам паэта нагадвае шахматную партыю;
— як песню «Алеся» спявалі ў космасе.