en

Анціпенка Алесь

Анціпенка Алесь

Анціпенка Алесь (Аles Antsipenka or Ales Ancipienka) нарадзіўся ў 1953 годзе на Далёкім Усходзе Беларусі ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласьці.

Антыкамуністычнае выхаваньне атрымаў у сям’і. Веды набываў у Нацыянальнай бібліятэцы імя Леніна, бібліятэцы Акадэміі навук БССР і акадэміі Кіма Хадзеева, а адукацыю — у Інстытуце замежных моваў і асьпіратуры Інстытута філязофіі і права АН БССР. Кандыдат філязофіі.

Аўтар навуковых і аналітычных артыкулаў, друкаваных у Беларусі, Аўстрыі, Ізраілі, Латвіі, Польшчы, Расеі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Швэцыі і ва Ўкраіне. Стваральнік і суаўтар кніг “Мэдыі і камунікацыя”, “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня”, “Невядомая Беларусь”, “Таталітарызм”.

За ўдзел у Маршы Свабоды сядзеў у беларускіх Лукішках на Акрэсьціна. Ганарыцца тым, што ня мае ўрадавых узнагародаў. Галоўнай задачай беларусаў лічыць умацаваньне ўсходняй і разбурэньне заходняй мяжы краіны.

Былы сябра Рады БАЖ, былы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, сябра Валянціна Акудовіча, былы кіраўнік Беларускага калегіюму.

Анціпенка Алесь :: Publications

epub

Адвайта Веданта на далоні


Анціпенка Алесь

Кніга – вынік рэфлексыі і мэдытацыі над сутнасьцю Адвайта Веданты, рэлігійнага і філязофскага вучэньня, якое базуецца на старажытнаіндыйскіх сакральных тэкстах Упанішады. Цэнтральным для кнігі зьяўляецца аналіз дзьвух клясычных твораў – Дрг Дршйя Вівека і Мандукйя-упанішад. Некаторыя ідэі Адвайта Веданты...… More

pdf

Прыпадобніўшыся да насарога


Анціпенка Алесь

“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага...… More

pdf

Быць (пры)сутным


Анціпенка Алесь

Кніга складаецца з тэкстаў, напісаных у розныя гады, якія ў сур'ёзнай і ня вельмі сур'ёзнай форме рэпрэзентуюць праблемы беларускай мэнтальнасьці і сучаснага грамадста, а таксама адлюстроўваюць зацікаўленьні аўтара іншымі філязофскімі ды інтэлектуальнымі праблемамі....… More

pdf

Дарога і Шлях

SMS-п'есКА
Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана

Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса...… More

pdf

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі...… More

pdf

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі...… More

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага...… More

pdf

ARCHE 06(69)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары друкуецца заканчэньне перакладу на беларускую мову рамана ўкраінскага пісьменьні Любка Дэрэша "Культ". Яшчэ ў выпуску: артыкул нямецкага гісторыка Томаса М.Бона "«Супраціў» і «сваволя» ў Менску. Адпорныя паводзіны ў Савецкім Саюзе" пра грамадзянскую актыўнасьць у паваеннай Беларусі, рэцэнзіі...… More

pdf

ARCHE 10 (61) - 2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

«Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка 2007 г. стаўся цудоўнай ілюстрацыяй некалькіх істотных трэндаў, якія назіраліся ў разьвіцьці беларускага моладзевага руху цягам апошняга году. Як і падчас усіх апошніх дэманстрацый, моладзь склала абсалютную большасьць удзельнікаў. Як і ў сакавіку 2006 г., моладзь паводзіла...… More

ARCHE 10(61)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму"...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org