Амбасадар Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат: «Тэндэнцыя да адмены вышэйшай меры пакарання ва ўсім свеце працягваецца»
2021-10-09 22:41
Амбасадар Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат запісаў відэазварот да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.
"Тэндэнцыя да адмены вышэйшай меры пакарання ва ўсім свеце працягваецца.
З нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання Швейцарыя пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымліваць гэтую тэндэнцыю і абараняць любыя дасягненні", - сказаў Клод Альтэрмат.