Амбасадар Польшчы ў Беларусі павіншаваў беларусаў з Вялікаднем, прыгадаўшы і палітвязняў
2021-04-04 15:07
Артур Міхальскі асобна звярнуўся да палякаў у Беларусі. У гэты складаны час ён пажадаў ім унутранай моцы і пакою. Рыма-каталікі, грэка-каталік і пратэстанты адзначаюць, сёння, 4 красавіка
Вялікдзень – свята ў памяць пра ўваскрэсенне Хрыста. Амбасадар Польшчы ў Беларусі павіншаваў жыхароў Беларусі з Вялікаднём.
Амбасадар асобна звярнуўся да палякаў у Беларусі. У гэты складаны час
Артур Міхальскі пажадаў ім унутранай моцы і пакою, нагадаўшы пра несправядлівы пераслед польскіх актывістаў.
Другі год запар Вялікдзень у Беларусі праходзіць ва ўмовах эпідэміі, а сёлета і ва ўмовах вострага грамадска-палітычнага крызісу.
эж