be

Амаль

Бурлак Вера

Вера Бурлак - беларуская пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ. Аўтарка вершаваных кніг «За здаровы лад жыцьця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з В. Жыбулем, 2008), «Дзеці і здані» (2012), «Rękę do nogi» (2013, з перакладам на польскую мову А. Паморскага, К. Квяткоўскай), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), кнігі дзіцячых вершаў «Фантазюркі» (2018). Перакладае мастацкую літаратуру з англійскай, украінскай і рускай моў (Л. Кэрал «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса», 2017, А. Конан Дойл «Сабака Баскервіляў», 2023, і інш.). Удзельніца мастацкіх і літаратурных праектаў: «Сувязь-разрыў» (Украіна - Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Мінск, 2006, 2007), «Беларускі літаратурны тур у Лапландыю» (Швецыя, 2011), «Міжнародны жаночы слэм» у межах фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стралыдова (Мінск, 2012), «Трэці Літаратурны фестываль імя Чэслава Мілаша» (Кракаў, 2013), «Літаратурнае падарожжа ў Арк-тыку» (Швецыя - Нарвегія, 2013), праекта «Poetry Affairs» у межах фестывалю «Eclat» (Штутгарт, 2023, 2024) і інш. Лаўрэатка прэміі за найлепшы перакяад імя Карласа Шэрмана (2017), прэміі за найлепшую дзіцячую кнігу імя Цёткі (2018).

Беларускія аўтары: Бурлак Вера
Выдаўцы і выдавецтвы: hochroth Mińsk
  • Месца выхаду: Berlin
  • Дата выхаду: 2024
  • Выдавец: hochroth Mińsk
  • Памеры: 32 с.
  • ISBN: 978-3-949850-56-1
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2024 by Вера Бурлак, hochroth Mińsk
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org