Аляксандра Дварэцкая пра праект Free all words
2023-07-07 21:42
„Адзін мільён слоў для свету і свабоды слова!” Так гучыць слоган праекта падтрымкі аўтараў аўтарамі, які называецца Free all words. Што гэта за праект? Навошта ён патрэбны? І ці актуальная культура ва ўмовах вайны і тэрору?На пытанні адказала менеджарка культуры
Аляксандра Дварэцкая ў гутарцы з
Юліяй Сівец.
РР: Free all words – што гэта за праект і на каго скіраваны?
– Праект
Free all words – гэта перакладчыцкі праект, які скіраваны на беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Увогуле ён быў заснаваны мінулым летам, на пачатку мінулага лета. Пачала гэты праект Еўрапейская рада пісьменнікаў. Галоўны сэнс праекта ў тым, каб падтрымаць украінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расейскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы.
РР: Колькі пісьменнікаў пераклалі і якім чынам адбываўся падбор?
– Увогуле ў нас пакуль прыняў удзел 31 пісьменнік з Беларусі і Украіны. Іх творы былі перакладзены на розныя еўрапейскія мовы. Напрыклад на дацкую, ангельскую, фінскую, французскую, нямецкую, венгерскую, італьянскую, латышскую, літоўскую і нарвежскую. Гэта нашы асноўныя мовы. Якім чынам адбываецца адбор. У нас ёсць адмысловае журы, гэта прадстаўніцы з Украіны, з Беларусі і з Літвы. Любыя беларускія альбо беларускія аўтары могуць даслаць свой твор на нашу пошту нашага праекта. Потым збіраецца пэўная колькасць твораў, журы разглядае і прымае рашэнне, якія з іх прымуць удзел у праекце. Такім чынам адбываецца адбор.
РР: Дзе іх пасля можна пачытаць?
– Творы перакладаецца на розныя мовы, яны размяшчаюцца ў нас на сайце
freeallwords.org. Там можна пачытаць, для кожнага аўтара асобная старонка, на якой размяшчаецца арыгінал і пераклады. Праект працуе над тым, каб тэксты друкаваліся ў СМІ на тых мовах, на якія мы перакладаем творы. Напрыклад, калі гэта венгерскі пераклад, то нямецкім, нямецкі адпаведна на нямецкім і гэтак далей.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя