Аляксандр Пашкевіч: У Новай Беларусі Днём Перамогі павінна стаць 8-е траўня
2023-05-08 20:08
8-га траўня 1945 года Нямеччына падпісала акт капітуляцыі. Гэты дакумент наблізіў фінал Другой сусветнай вайны і паклаў канец ваенным дзеянням у Еўропе.
На думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, менавіта гэтая дата як дзень памяці і смутку павінна лічыцца Днём Перамогі ў Беларусі:
– Даты 8 і 9 траўня набылі ўжо выразанае ідэалагічнае значэнне. Расея са сваёй імперскай палітыкай узяла савецкую спадчыну на ўзбраенне. 9 Траўня ў Новай Беларусі, там, дзе не будзе рэжыму Лукашэнкі, дзе не будзе ўплыву Расеі, тут абавязкова мусіць быць прызначанай датай 8 Траўня.
Па словах гісторыка, у дні 8 і 9 траўня не варта ўдзельнічаць у фармальных афіцыйных мерапрыемствах уладаў, але правесці яго з сям’ёй вакол успамінаў пра дзядуль і бабуль – удзельнікаў Другой сусветнай вайны, памяць пра якіх захоўваецца амаль у кожнай беларускай сям’і.
Беларускае Радыё Рацыя