be
pdf

Альтэрнатывы ў адукацыі

Зборнік артыкулаў

Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info. Паўгода ў інтэрнэт-прасторы цягнулася абмеркаванне і пошук шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі, а ў сакавіку 2012 года адбыўся круглы стол «Альтэрнатывы ў адукацыі», дзе былі прааналізаваныя выклікі, з якімі сутыкаецца адукацыя ў Беларусі і ў свеце, падсумаваныя выказаныя прапановы. Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна: бясконцыя рэформы, паспешлівыя змены праграм і тэрмінаў навучання, якія адбываюцца ў апошнія гады, вынішчэнне нацыянальнага складніка і каштоўнасцей са школы не паляпшаюць становішча, а хутчэй маюць эфект землятрусу на адукацыйнай глебе. Але мэта гэтай публікацыі – не крытыка, не канстатацыя відавочных фактаў, а ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВАЎ, абмен станоўчымі практыкамі і шляхамі вырашэння праблем у адукацыі, вызначэнне таго, што можна зрабіць зараз і ў цяперашніх умовах, каб вырашыць праблемы, з якімі сутыкаемся мы і нашыя дзеці.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства беларускай школы, Nastaunik.info
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Таварыства беларускай школы, Nastaunik.info
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
  • Copyright © 2011 by © Таварыства беларускай школы, 2011 © Nastaunik.info, 2011
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org