Аліна Ваўранюк: Толькі бацькам вырашаць, ці будуць дзеці беларусамі
2021-06-07 18:25
Урачыстым канцэртам завяршыўся беларускі летнік для малодшых школьнікаў непадалёк ад вадасховішча Семяноўка.
Пры вынікі летніка кажа суарганізатарка, прадстаўніца Аб’яднання бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову, – “АББА”- Аліна Ваўранюк:
– Вучацца быць сабой, вучацца сяброўству, вучацца таму, што трэба пасварыцца, а пасля памірыцца. Гэта ідэальнае месца, каб спалучыць і гісторыю, і прыроду, і фактычна этнаграфію. Спадзяюся, што такі летнік усё ж такі можа ўплываць на самасвядомасць.
Традыцыя беларускіх летнікаў для малодшых школьнікаў на Падляшшы цягнецца з 2004 года. Па словах Аліны Ваўранюк, плануецца што ў наступным годзе летнік зноў прыме новых гадаванцаў.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя