- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі мастак Юрый Якавенка даўно марыў адрадзіць еўрапейскую традыцыю стварэння папкі графічных лістоў, аб’яднаных адной ідэяй. Для ўвасаблення гэтай задумы мастак выбраў даволі папулярную ў мастацтве тэму алфавіта. Распаўсюджанасць гэтай тэмы абумоўлена яе спрадвечнай актуальнасцю для мастацкай культуры. Пачынаючы з біблейскага «Спачатку было Слова…», праз шматлікія гісторыка-культурныя інтэрпрэтацыі тэма алфавіта актуалізуе ролю літары, слова і мовы ў сучаснай інфармацыйнай цывілізацыі. Яе значэнне падкрэслівае культуралагічная канцэцыя, адпаведна каторай валоданне мовай з’яўляецца вызначальнай характарыстыкай прыроды чалавека і ўсёй чалавечай культуры.