Алена Трызна: я ў бяспецы і хачу дапамагаць Беларусі
2021-10-07 20:00
Алена Трызна, грамадская актывістка са Светлагорску пакінула Раздзіму і цяпер яна ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, дзе з’яўляецца адноой з актывістак мясцовай супольнасці.
Па словах Алены ў Грузіі ўдаецца ладзіць акцыі салідарнасці: „Мы арганізоўваем акцыі салідарнасці з беларусамі. Я ўпэўнена, што мы як мінімум маральна дапамагаем тым, хто застаўся ў Беларусі, тым больш, што маральная падтрымка для іх цяпер вельмі важная. Плюс я дапамагаю людзям, якія нядаўна прыехалі ў Грузію, бо я сама праходзіла ўсе гэтыя этапы, калі прыехала сюды. Таму я ведаю што адчувае чалавек, які пакінуў свой родны дом”.
Па словах актывісткі ў Грузіі цяпер людзі з Беларусі вельмі рознага ўзроста: „Гэта людзі вельмі розных узростаў. Сярэдні ўзрост я б сказала 30-35 гадоў. А так ёсць людзі і за 50, а ёсць і 20+. Паміж імі шмат агульнага: усе хочуць перамогі, хочуць праўды, яны ўпэўненыя ў нашай перамозе. І ведаюць, што яны на светлым баку”.
Алена Трызна ўпэўнена, што Грузія вельмі прыязна ставіцца да беларусаў і акцыі пад нацыянальнымі сцягам тут можна ўбачыць штотыдня.
Беларускае Радыё Рацыя