Акцыя „Салідарныя з Беларуссю” ў Беластоку
            
                2020-08-06 10:26
            
            
                            
                        
                
Дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў Беластока сустрэліся на Плошчы Касцюшкі, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. 
У Беларусі праходзіць прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Акцыя ў цэнтры горада – гэта доказ салідарнасці з беларускім народам і пратэст супраць хвалі рэпрэсій і арыштаў, сказаў яе арганізатар, дэпутат Роберт Тышкевіч: 
– Перад выбарамі вельмі патрэбны польскі голас і такая акцыя, як сёння! 
– Не было ніякага негатыву, нікога, хто б запярэчыў гэтай акцыі. Гэта значыць, што Беласток і Падляшша падтрымліваюць дэмакратычную і незалежную Беларусь. 
– Салідарныя з Беларуссю! Салідарныя з Беларуссю!
Таксама выступіў грамадскі дзеяч Анатоль Міхнавец, які заклікаў далучацца да ініцыятывы TALAKA2020. Мерапрыемства было арганізаванае супольна з Беларускім домам у Варшаве.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток