- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Публікацыя заклікана павысіць дасьведчанасьць грамадзтва па названай праблеме ды ініцыяваць грамадзкую дыскусію аб неабходнасьці канструктыўных пераўтварэньняў адвакатуры, якая магла б рэальна забясьпечыць праўную абарону інтарэсаў грамадзянаў. Дадзены агляд падрыхтаваны на падставе сыстэматычнага збору інфармацыі аб асноўных падзеях, якія мелі месца ў адвакатуры ў 2010 – 2012 гадах. У асноўным апісваюцца факты, якія мелі месца ў Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, паколькі інфармацыя пра іх найбольш шырока асьвятлялася ў інфармацыйных крыніцах. Акрамя таго, прыклад сталічнай калегіі адвакатаў найбольш паказальны, паколькі менавіта яна выпрабавала найбольшае ўмяшальніцтва ў сваю дзейнасьць з боку дзяржаўных ворганаў.