- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сітуацыя з развіццём адукацыі дарослых у нашай краіне ў цэлым жадае лепшага. Але нават на гэтым фоне яўна бачны дысбаланс. Прапановы паслуг і праграм нефармальнай і дадатковай адукацыі дарослых па-ранейшаму засяроджаны, галоўным чынам, у Мінску і буйных гарадах. Пра гэта сведчаць і эмпірычныя назіранні, і дадзеныя даследаванняў (1). Менавіта таму Тыдзень нефармальнай адукацыі 2011 быў прысвечаны развіццю нефармальнай і дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі. Пра сам Тыдзень НФА-2011 і асобныя мерапрыемствы, што адбыліся ў яго межах, можна пазнаёміцца ў матэрыялах гэтага нумара. А я спынюся на актуальных, на мой погляд, тэндэнцыях і перспектывах развіцця дадзенай сферы.