Адкрыццё фестывалю “Вершы на асфальце” і Прэмія імя М. Стральцова
2024-02-16 21:05
У Вільні пачаўся трохдзённы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”, прайшлі выступы арганізатараў, адыбылося абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова 2023 г.
Ім стаў паэт
Усевалад Сцебурака з фармулёўкай: “за развіццё і захаванне нацыянальных літаратурных традыцый, за адметны стылістычна-інтанацыйны лад лірыкі, за мастацкую вымалёўку канцэпту гістарычнай памяці”.
Згодна статуту Прэміі, галоўным прызам для лаўрэата становіцца выданне кнігі выбранага - сёлета гэта кніга У. Сцебуракі “Беларускія зоркі”, у якую ўвайшлі новыя і лепшыя вершы, пераклады, проза і эсэ аўтара.
Даведка
Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова ўручаецца журы на чале з Аленай Стральцовай (удавой пісьменніка) з 2018 г.