Адчуць сябе затрыманым у Беларусі: гутарым пра перформанс Ігара Шугалеева
2021-09-01 20:01
На знак пратэсту супраць рэпрэсій, дыктатуры, страху і стрэсу беларускі акцёр і перформер Ігар Шугалееў стварыў перформанс “375 0908 2334. The body you are calling is currently not available”.
Гэта свайго роду запрашэнне адчуць сябе затрыманым у Беларусі, фізічна перажыць бяспраўе, праз якое прайшло больш за 40 тысяч беларусаў і працягваюць праходзіць штодзень.
Праект таксама створаны, каб сабраць фінансавую дапамогу ахвярам гвалту і рэпрэсій у Беларусі праз дабрачынны фонд “ХУМАНОШ”.
Чаму ў наш час немагчыма быць абыякавым і да чаго вядзе гэтая абыякавасць, што рабіць з пачуццём віны за вымушаную эміграцыю, як стаць удзельнікам перформанса і фізічна адчуць боль, з якім сутыкнуліся тысячы беларусаў у засценках Акрэсціна?
Пра гэта ды іншае гаворым з Ігарам Шугалеевым і тэатральнай прадзюсаркай Марынай Дашук.