- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Тэль-Авіве адбудзецца цырымонія прысваення Бібліятэцы Польскага інстытута імя Ады і Эдмунда Нойштэйнаў – легендарных кнігагандляроў польскага паходжання.
12 траўня ў Польскім інстытуце ў Тэль-Авіве адбудзецца цырымонія прысваення Бібліятэцы Польскага інстытута імя Ады і Эдмунда Нойштэйнаў – легендарных тэль-авіўскіх кнігагандляроў польскага паходжання.
Польскі інстытут у Тэль-Авіве, які дзейнічае з 2000 года, з'яўляецца важным цэнтрам папулярызацыі польскай культуры ў Ізраілі. Падтрымліваючы і арганізоўваючы культурныя мерапрыемствы, канферэнцыі, прасоўваючы польскую літаратуру, а таксама акадэмічныя абмены і праекты, Інстытут будуе масты паміж Польшчай і Ізраілем, а гэта асабліва важна на фоне складанай агульнай гісторыі.
Неўзабаве ў інстытуце адбудзецца знакавае падзея – наданне яго бібліятэцы імя Ады і Эдмунда Нойштэйнаў. Пра патронаў бібліятэкі распавядае дырэктарка Польскі інстытуту ў Тэль-Авіве Магдалена Кушталь:
- Эдмунд Нойштэйн – выбітны гуманіст, паляк габрэйскага паходжання, які на працягу 40 гадоў у Тэль-Авіве на прэстыжнай вуліцы трымаў польскую кнігарню. У ёй можна было набыць так званыя забароненыя кнігі. Яго дзейнасць не абмяжоўвалася да добрай польскай кнігарні з выдатнай чытальнай залай. Эдмунд Нойштэйн стварыў вялікі цэнтр польскага жыцця ў Ізраілі. Польскія габрэі ў Ізраілі, асабліва тыя, каго выгналі з Польшчы ў выніку антысеміцкай кампаніі 1968 годаантысеміцкай кампаніі 1968 года, вельмі тужылі па Бацькаўшчыне, па польскіх перыядычных выданнях і сур’ёзнай літаратуры. Эдмунд Нойштэйнаў стварыў для іх вялікую польскую выспу ў Ізраілі. Кнігарня таксама з’яўлялася мастацкім салонам. Там адбываліся дыскусіі, адзначалі польскія прэм’еры. Эдмунд Нойштэйн быў польскім патрыётам, любіў Польшчу. Пасля яго смерці ўжо ніхто не займаўся польскай кніжнай справай у Ізраілі. Кнігарня пратрымалася пару гадоў дзякуючы яго жонцы – Ады. На шчасце, значная частка яго кнігазбору ацалела, зараз яна захоўваецца ў Польскай бібліятэцы ў Тэль-Авіве. Дазволю сабе прачытаць цытату, якая належыць дагэтуль жывому сябру Эдмунда Нойштэйна Ежы Прэйнсу: – «Працаваў недалёка ад гэтай кнігарні, прыклдана ў 50 метрах ад яе. З Эдмундам пілі каву штодня. Побач адзін перс трымаў кавярню, для нас назаўжды быў зарэзерваваны столік.Нават гэтага перса глыбока кранула смерць Эдмунда... Калі ён памёр уладальнік той кавярні прыбраў наш столік назаўжды... Мы размаўлялі пра ўсё і ні пра што: пра кнігу і палітыку. Эдмунд казаў, давай аблаем увесь свет! Я любіў яго. У мяне не было сябра лепшага за яго».
Ці ў Ізраілі вядомыя постаці Ады і Эдмунда Нойштэйнаў?
-Яны вядомыя. На наша перампрыемтсва ў Шабат, а нават напярэдадні Шабату запісалася вельмі шмат людзей, якія ўжо не мелі магчымасці асабіста іх ведаць. Непасрэдных сведкаў іх дзейнасці засталося вельмі мала, але памяць пра Эдмунда Нойштэйна, пра польскую кнігарню жыве ў наступным пакаленнях. І мы адзначым гэта ў бліжэйшую пятніцу, 12 траўня напярэдадні Шабату. Збярэмся разам у бібліятэцы Польскага інстытута ў Тэль-Авіве, дзе ўрачыста адкрыем памятную дошку па Эдмундзе і Адзе Нойштэйнам ад працаўнікоў нашага Інстытута.
Чаму менавіта 12 траўня адбудзецца гэта ўрачыстасць?
-У траўні польская дыпламатыя арганізоўвае міжнародныя «Дні польскай спадчыны». Аснова гэтай спадчыны – людзі, якія памятаюць і помняць Польшчу, якія паказваюць яе з лепшага боку. Эдмунд Нойштэйн быў такім чалавекам, ён не хацеў паказваць гісторыю польска-габрэйскіх адносінаў выключна праз прызму Халакосту, ён звяртаўся да нашай супольнай тысячагадовай гісторыі. Пасля травеньскіх святаў вырашылі зладзіць гэта памятнае мерапрыемства, каб быць часткай «Дзён польскай спадчыны».
Польскі інстытут ў Тэль-Авіве прапагандуе польскую культуры ў Ізраілі абсалютна рознымі спосабамі
-Мы займаемся гэтым на Зямлі Абетаванай, на Святой Зямлі – у Ізраілі. Мы падыходзім да гэтага з розных бакоў: праз кнігі, праз культуру, мастацтва, тэатр і абавязкова праз памяць, якая нас яднае. Гэта таксама вельмі важна.
З дырэктаркай Польскага інстытута ў Тэль-Авіве Магдаленай Кушталь размаўляла журналістка Польскай службы Польскага радыё для замежжа Эва Пісецкая.
Слухайце аўдыё!
эж