- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры паэтычнага слова сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (Алесь Стадуб, Пятро Макарэвіч, Хрысціна Лялько, Станіслаў Суднік ды інш.), так і аўтары, якія мелі толькі некалькі публікацый у перыядычным друку ці наогул друкаваліся ўпершыню (Яўген Лянцэвіч, Павел Белавус, Алеся Якубоўская, Гражына Хруль і інш.). Аднак кожны аўтар мае свой адметны ад іншых стыль і безумоўны паэтычны талент. Калі паэзію ў зборніку прадстаўляюць 22 аўтары, то ў раздзеле “Проза” адзначыліся апавяданнямі толькі чацвёра — Сяргей Астравец, Галіна Лаўрэш, Юльян Місюкевіч і Уладзімір Васько. Пісьменнікі Сяргей Астравец і Уладзімір Васько ўжо вядомыя ў літаратурным свеце аўтары некалькіх кніг, Юльян Місюкевіч і Галіна Лаўрэш — пачаткоўцы на творчай ніве, якія аднак таксама заслугоўваюць чытацкай увагі