- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чараўнік быў звычайны. З невялікай, клінам, сівой барадою, з дзіцячымі блакітнымі вачыма і сумнаватым, праніклівым позіркам. Ён быў за шклом у будцы гадзіннікавага майстра, якога (так казалі) пасадзілі за нешта на тым тыдні. Замест аб’явы “Майстар хварэе” была напісана сінім алоўкам нетаропкімі роўнымі літарамі іншая: “Выканаю адно жаданне. За любы кошт”. Першымі на чараўніка звярнулі ўвагу рэкеціры. Ад гадзіннікавага майстра хлопцы мелі неблагі навар, і таму знікненне замка на няшчыльных дзвярах іх парадавала. (фрагмент)