- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Алё, алё! — каторы раз пракрычаў Вiталь Саламацiн, але ў тэлефоннай трубцы па-ранейшаму, нiбы з iншай планеты, чулiся незразумелыя водгаласы, няўцямныя абрыўкi размоў, штосьцi патрэсквала i папiсквала. Раённы цэнтр маўчаў. Арганiзатар пазакласнай работы Волкаўскай сярэдняй школы Вiталь Мадэставiч Саламацiн вось ужо трэцi дзень не адыходзiў ад тэлефона. Невялiкая вёска Волкава схавалася ў лясах. З бальшаком, якi вёў у райцэнтр, яе злучалi восем кiламетраў гразкай грунтоўкi. Невялiкая была i школа, у якой ва ўсiх дзесяцi класах вучылася крыху болей за дзвесце дзяцей з Волкава i блiжэйшых вёcак. Ды, як, зрэшты, i ў кожнай вясковай школе, клопатаў настаўнiкам хапала i з iмi. (фрагмент)