- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Абламейка
нарадзіўся ў 1962 годзе ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і дактарантуру Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту (Польшча). Доктар гісторыі.
Працаваў сьлесарам на Менскім аўтамабільным заводзе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту, а затым Скарынаўскага цэнтру Акадэміі навук Беларусі.
Зь верасьня 1990 — журналіст «Свабоды» ў Менску, з траўня 1995 — супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода ў Празе. Зь сярэдзіны 1980-х гадоў займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, быў членам «Талакі».
Адзін з арганізатараў першага Вальнага сойму беларускіх суполак (1987), выдавец-заснавальнік часопіса «Унія» (1990).
Аўтар некалькіх дзясяткаў навуковых публікацый па гісторыі Беларусі. З 1983 друкуецца як пісьменьнік і журналіст. Выдаў кнігі «EGOізмы», «Настальгія», «Мой Картаген», «Дом літаратара», «Нечаканы Скарына», «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі», «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая», «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга другая». Тэксты перакладаліся на італьянскую, польскую, расейскую і чэскую мовы.
Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца.... Болей »
Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што... Болей »
Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што... Болей »
Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў... Болей »
Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў... Болей »
Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі... Болей »
Героі апавяданняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да неіснуючых пісьменніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не... Болей »
Кнігу складаюць аўтарскія эсэ пра актуальныя праблемы нацыянальнай культуры, літаратуры і сучаснай грамадзкай думкі. Асобныя разьдзелы прысьвечаны ўзаемадзеяньню беларускай і расейскай культураў, гэтак званаму «русскому миру», а таксама асэнсаваньню цяпер.... Болей »
Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы. На вокладцы — кадар зь фільму... Болей »
70 гадоў таму ў Швецыі нарадзілася самая дужая і — без перабольшання — адна з самых знакамітых дзяўчынак свету: Піпі Доўгаяпанчоха. Яе літаратурная маці, Астрыд Ліндгрэн, была тады яшчэ не сусветна вядомай пісьменніцай, а сціплай хатняй гаспадыняй. У яе захварэла дачушка, Карын, і штовечар патрабаваліся... Болей »