![]() |
![]() |
Сяржук Сыс (Сяргей Анатольевіч Сыс) нарадзіўся 26.01.1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Паэт, перакладчык, публіцыст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000 г.) і “Стрэмкі”. Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расійскую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з кастрычніка 2010 года.
Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: “Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыродн... Болей »
Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Болей »
Зборнік “Ягамосць” поўнасцю прысвечаны паэту Анатолю Сысу. Тут знойдзем і творы-прысвячэнні, якія былі напісаныя яшчэ пры жыцці Анатоля, але большасць была створана пасля яго смерці. Выхад зборніка быў прымеркаваны да пяцідзесяцігадовага юбілея паэта. Назва зборніка невыпадковая. “Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьнена... Болей »
Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, гл... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Што і радуе, і адначасова бянтэжыць. Радуе, бо нягледзячы на няпростае становішча нашай пісьменніцкай арганізацыі, яна, тым не менш, папаўняецца, расце. Бянтэжыць, засмучае тое, што праз адсутнасць неабходнай матэрыяльнай базы Саюз не мае магчымасці нармальна ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць, а гэта значыць — не толькі распрацоўваць літаратурна-культурніцкія праекты і праграмы, праводзіць канферэнцыі, «круглыя сталы», семінары, прэз... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Перадусім нацыянальную літаратуру забаронена выкладаць у поўным аб’ёме ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах (так, у 1996 годзе з праграмаў былі выкінутыя ўсе пісьменнікі-эмігранты), а стварэнне свабоднага камерцыйнага кніжнага рынку ў краіне сур’ёзна абмежавана (узгадаем суд над кнігаром Логвінавым). Болей »