Сямашка Віктар

Віктар Сямашка – паэта, музыка, журналіста. Нарадзіўся ў 1980 г. ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 г. ў этэры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі «Кузьнец і Сяманя». У 2001 г. удзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Зь 2001 г. працуе ў ансамблі інтуітыўнае імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя яго вершы). Паралельна ў 2004 – 2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «Нагуаль». У складзе азначаных гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Зь 2010 г. выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2002 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Зь 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Radio Unistar, зь 2010 г. – аналягічнае праграмы "Кракатук" на Radyjo Racyja. У 2006 г. выдаў кнігу вершаў “Марыя S.”, у 2011 г. – “ReRa”. Друкаваўся ў часопісе “Дзяслоў” (№1 (50), 2011 г.). У тэкставым выглядзе публікуе вершы ў блёгу vvsiamashka.blog.tut.by, у аўдыё-вэрсіі на vvsiamashka.podfm.ru.

 

Сямашка Віктар :: Выданьні

pdf
Сямашка Віктар, Ромб

Ромб

Сямашка Віктар

У сваёй чацьвертай па ліку кнізе паэта-авангардыста Віктар Сямашка ва ўласьцівай яму манеры аналізуе ды інтэрпрэтуе рэчаіснасьць і ўласнае жыцьцё з дапамогай інструмэнтаў прыродазнаўства, этнаграфіі, астраноміі, сацыялёгіі ды іншых дысцыплінаў. Шэсьць прадстаўленых цыкляў напісаныя цягам 2012 – 2014 гг. і канцэптуальна перагукваюцца між сабой. Цыклі можна ўмоўна падзяліць на дзьве тройкі (альбо “звышцыклі”) аналягічна з чаргаваньнем тро... Болей »


pdf
Сямашка Віктар, Габітацыя

Габітацыя

Тры вершаваныя цыклы

Сямашка Віктар

У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне, жытло”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьне... Болей »


pdf
Сямашка Віктар, ReRa

ReRa

Вершы

Сямашка Віктар

У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў «ReRa». Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра — гэта беларускае дыялектнае слоўца, якое абазначае неахайнага чалавека. Болей »


pdf
Сямашка Віктар, Родным, Марыя S., Kwiecień

Родным, Марыя S., Kwiecień

Тры вершаваныя цыклі

Сямашка Віктар

"Заліхвацкія віражы мысьленчых асацыяцыяў! Найдзіўнейшая кампаноўка словаў!" Валерыя Кустава. "Не адрываючыся, прачытаў рукапіс. Гэта будзе сьвежая цікавая кніга. У Вас ёсьць, што сказаць, і Вы выказваеце гэта па-свойму... Быў рады пачуць сьвежы голас у нашай паэзіі." Рыгор Барадулін Болей »


pdf
Дзеяслоў, 50

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »


audio
Сямашка Віктар, Тэксты

Тэксты

Сямашка Віктар

Віктар Сямашка – паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі "Кузнец і Сяманя". У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2002 скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы ... Болей »