![]() |
![]() |
Уладзімір Папковіч – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.
Уладзімір Папковіч памёр 10 красавіка 2021 г.
На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча чыстая і непасрэдная. Болей »
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »
Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »
Каляндар «Маладосці». Сакавік У пошуку натхнення. Вершы сяброў літаратурна-музычнай гасцёўні «Натхненне» Баравікова Раіса, Назаўжды — у роднай літаратуры БОГУШ Святлана, Валерыя Кустава: шлях да самасці ДЛУГАШ Ян, Грунвальдская бітва. Пераклад Аляксандра Вашчанкі. Працяг ЗАРЭЦКАЯ Юлія, Апавяданні КАЛЯДА Югася, Слова не з майго лексікону. Апавяданне КЛІМКОВІЧ Ірына, Як зварыш, так і з’ясі КРЫВАШЭЙ ... Болей »
* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі Алесь, Раман з рэвалюцыяй. Спроба кароткага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю * Гізун Алесь, У чаканьні Калядаў * ЖУКОВІЧ... Болей »