be

Лаўрэш Леанід

Лаўрэш Леанід

Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.

У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).

Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.

Аўтар 10 кніг і больш за 250 артыкулаў.

Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)

Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына

Лаўрэш Леанід. Выданьні

Беларускія думкі, звычаі, абрады
pdf

Беларускія думкі, звычаі, абрады

з Лідскага павета ХІХ стагоддзя
Лаўрэш Леанід, Суднік Станіслаў - укладальнікі

Выданне часопіса “Лідскі летапісец” і ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. У зборнік уключаны этнаграфічныя публікацыі, зробленыя ў XIX стагоддзі на аснове матэрыялаў, сабраных у былым Лідскім павеце Уладзілавам Вярыгам, І. Юркевічам і Бірутай.... Болей »

Шпацыры па старой Лідзе
pdf

Шпацыры па старой Лідзе


Лаўрэш Леанід

У кнізе, грунтуючыся на архіўнай інфармацыі, працах гісторыкаў, мемуарах лідзян і артыкулах старых газет, праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў горада, расказваецца гісторыя старажытнага горада Ліда. Кніга напісана як серыя вандровак па старой Лідзе. Карыстаючыся ёю і пададзенымі каардынатамі, можна... Болей »

Генерал, які дайшоў да Беларусі
pdf

Генерал, які дайшоў да Беларусі

Жыццяпіс генерала Кіпрыяна Кандратовіча
Лаўрэш Леанід

Кніга з’яўляецца вынікам амаль што дваццацігадовых пошукаў інфармацыі пра выбітнага дзеяча БНР Генерала ад інфантэрыі, Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча (1859–1932). Кніга будзе цікавай аматараў біяграфій, краязнаўцам і прафесійным гісторыкам, таксама ўсім чытачам, якія цікавяцца беларускай мінуўшчынай.... Болей »

Маламажэйкаўская царква
pdf

Маламажэйкаўская царква

гістарычны нарыс
Лаўрэш Леанід

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра шматеотгадовую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі - Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы. У дадатку прыводзяцца дакументы і матэрыялы ХVІ-ХХ стст. па гісторыі царквы. Кніга прызначана для чытача, які цікавіцца... Болей »

Паўстанчы дух
pdf

Паўстанчы дух

1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне
Лаўрэш Леанід

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам... Болей »

Ліда ўчора і сёння
pdf

Ліда ўчора і сёння

гісторыя горада ў выявах
Лаўрэш Леанід

Кніга вядомага лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша прысвечана гісторыі горада Ліды. Асаблівасць кнігі заключаецца ў спалучэнні гістарычных тэкстаў з выявамі горада з канца XVIII стагоддзя да нашага часу. Кніга напісана ў стылі гістарычных нарысаў, для напісання якіх прыцягнута вялікая колькасць літаратуры.... Болей »

«І зорнае неба над галавой…»
pdf

«І зорнае неба над галавой…»

нарысы з гiсторыi астраномii
Лаўрэш Леанід

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах... Болей »

Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне
pdf

Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне


Лаўрэш Леанід

Кніга уключае матэрыялы па рэлігійнай гісторыі Лідчыны. Прысвечана складанай і трагічнай гісторыі грека-каталіцкай Царквы ў гэтым кутку Бацькаўшчыны. Разглядаецца релігійная гісторыя Лідчыны і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі да 1839 г. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай... Болей »

Генерал Кіпрыян Кандратовіч
pdf

Генерал Кіпрыян Кандратовіч


Лаўрэш Леанід

Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен... Болей »

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках
pdf

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках


Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір

Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org