Лапацін Генадзь

Генадзь Лапацін – Паэт, этнограф, фалькларыст.

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 года ў Гомелі.

Як філолаг закончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны.

Выдаў кнігі паэзіі: „Лепить из снега” (2002), „Без чисел и дат” (2003), „Луны преобладанье” (2003), „Увидеть дерево” (2008). У серыі Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў „Кнігарня пісьменніка” выйшлі кнігі „Около облака” (2012), „Поделиться небом” (2019). Нізка вершаў прыводзіцца ў выданні: „Поэзія русского слова: Анталогия современной русскоязычной поэзии Беларусии: "Поэзия русского слова” (Беларуская навука, 2019).

Займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры. Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклору, дыялектнай фразеалогіі ў такіх выданнях, як „Алеся”, „ЛіМ”, „Роднае слова”, „Верасень”, „Антрапалагічны форум” (Санкт-Пецярбург), энцыклапедычны даведнік „Беларуская міфалогія” (2004), энцыклапедычны слоўнік „Міфалогія беларусаў” (2011).

Сталы аўтар выданняў: „Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, „Живая старина” (Москва), „Palaeolsavica” (Cambridge). Выдаў кнігі: „Ікона звалась Свячой...” Абрад „Свяча” ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны” (Гомель: Барк, 2013), „Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры” (Гомель: Барк, 2015), „К каждаму разгавору прыказка ё...” З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.( Гомель 2017).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Гомелі.

 

Лапацін Генадзь :: Выданьні

pdf
Лопатин Геннадий, Поделиться небом

Поделиться небом

Книга поэзии

Лопатин Геннадий

Генадзь Лапацін – Паэт, этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 года ў Гомелі. Як філолаг закончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны. Болей »


pdf
Лапацін Генадзь, “К каждаму разгавору прыказка ё...”, Частка 1

“К каждаму разгавору прыказка ё...”

З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.

Лапацін Генадзь

Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай практыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяўленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё адной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай н... Болей »


pdf
Лапацін Генадзь, “К каждаму разгавору прыказка ё...”, Частка 2

“К каждаму разгавору прыказка ё...”

З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. (Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2013 гг.)

Лапацін Генадзь

Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай прктыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё аной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай наро... Болей »


pdf
Лапацін Генадзь, Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры

Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культур...

Лапацін Генадзь

Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай культуры, фактычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны комплекс населенага пункта.Гэтая жанчына – унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачан... Болей »


pdf
Лапацін Генадзь, „Ікона звалась Свячой...”

„Ікона звалась Свячой...”

Абрад „Свяча” ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны

Лапацін Генадзь

У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад “Свяча”, распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі і ў такім цэласным, багатым светапогляднымі алюзіямі выглядзе дажыў да нашых дзён. Аўтар на падставе ўласных назіранняў кваліфікавана в... Болей »


pdf
Лопатин Геннадий, Без чисел и дат

Без чисел и дат

Книга поэзии

Лопатин Геннадий

Множество оттенков цвета и звука, впечатлений и настроений, образов и чувств, звучащих гармонично, составляют жизненное пространство стихов Геннадия Лопатина. Их отличают тонкая подлинность восприятия, словесная многозеркальность и прихотливое смысловое эхо, выверенность ритмов и рифм. Определяющим для поэта является осознание неповторимости, радостно-доверчивой прелести жизни. Красотой мира и любуется автор нежно и бережно, словно держ... Болей »


pdf
Лопатин Геннадий, Луны преобладанье

Луны преобладанье

Книга поэзии

Лопатин Геннадий

Стихи Геннадия Лопатина отличают романтизм и изящество, художественное видение окружающего. Смотря на мир очарованными глазами, он воспринимает его как пространство красоты и любви. В строках поэта осязаемы цвет и свет, форма и звук, они сродни живописи. Болей »


Аўтэнтычны фальклёр: праблемы захавання, вывучэння, успрымання.

Аўтэнтычны фальклёр: праблемы захавання, вывучэння, ...

Зборнік навуковых прац удзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі, Мінск 27-29 красавіка 2012

У зборнік увайшлі даклады і паведамленні, прадстаўленыя на VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», праведзенай 27-29 красавіка 2012 г. ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» з удзелам даследчыкаў з Беларусі, Германіі, Расіі, Славакіі, Латвіі, Украіны, Польшчы і Кітая. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі, ... Болей »


pdf
Верасень, 16

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей »


pdf
Верасень, 10

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

10

Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца таксама вядомыя аўтары: Наста Кудасава, Юрка Буйнюк, Валянціна Восіпава, Васіль Дэбіш. У раздзеле “Проза” са сваімі творамі выступаюць: Н... Болей »