![]() |
![]() |
Горбік Сяргей (укр. Сергій Горбик) нарадзіўся 14 снежня 1964 г. у Менску
Мае адукацыю інжынера-энергетыка ды магістра багаслоўя. Друкавацца пачаў у 1989-1990 гг. у газетах “Голас Радзімы”, “Літаратура і Мастацтва”, часопісе “Унія”, часопісе “Архе”, а таксама ў першых незалежных выданнях як гісторык. Быў рэдактарам газеты “Беларуская Трыбуна”. У 2004 г. пераехаў ва Украіну ды жыве ў Львове, у 2006 г. высвечаны на дыякана, а 2007 г. – святара УАПЦ. Для атрымання права беларускамоўнага служэння, зрабіў корпус перакладаў богаслужбовых тэкстаў. Адначасна пачаў пісаць на ўкраінскае мове, а ў 2012 г. узначаліў Міжнародны навуковы праект “Кіеўскае Праваслаўе” http://kyiv-pravosl.info. Друкуецца ва украінскіх электронных ды папяровых выданняў, шэраг ягоных артыкулаў перакладзена на грэцкую ды балгарскую мову. Ад самага пачатку Расейска-Украінскае вайны выконваў абавязкі капелана, ганараваны шэрагам украінскіх ведамчых, царкоўных ды грамадскіх узнагарод.
Праца аб невядомых старонках арганізацыі і дзейнасьці Беларускага Грэка-Каталіцкага Экзархату ў 1939 – 1942 г.г. Для шырокага кола чытачоў. Аб гісторыі Беларускага грэка-каталіцкага экзархату 1939 – 1942 г.г. напісана досыць шмат, але, нягледзячы на пільную ўвагу дасьледчыкаў, застаюцца без адказу некаторыя пытаньні ў справе яго стварэньня і функцыянаваньня. Фактычна ўся інфармацыя зводзіцца да паўторваньня артыкула а. Льва Гарошка “Айц... Болей »
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць на мэце вылучыць і данесці да чытача багацце менавіта беларускай хрысціянскай літаратурнай спадчыны. Гісторык вылучае перыяды росквіту катэ... Болей »
Бадай у ні воднай краіне свету няма столькі "белых плямаў" у гісторыі, як у беларускай. Па сённяшні дзень абарона дысертацый, а таксама даследаванні маладых навукоўцаў строга кантралююцца адміністрацыямі вучэбных устаноў. Адной з "непрываблівых і зачыненых" тэмаў з'яўляецца Беларуская грэка-каталіцкая царква. У школьных падручніках існаванне беларускамоўнага асяродка ў царкве да гэтага часу амаль не ўзгадваецца. Асабліва гэта тычыцца пе... Болей »
* Вясковы дэтэктыў * Граматы, пастырскія пасланьні, "Весьнік БАПЦ" * Ліставаньне А. Вайтовіча з Л. Геніюш, Б. Рагулям, Ю. Луцкевічам * Шыфроўка зь Менску: "прапануем расстраляць 3 тысячы чалавек" * Як у "банду" ў Іванаўскім раёне заслалі міліцыянта, які "выдатна ведаў беларускую мову" * Барткевіч А., Вайна з крыжамі * Барткевіч А., Форма "Асобнага атраду БНР" захоўвалася ў дзяржаўным музэі БССР * В. Б.... Болей »