Галавач Наталля

Наталля Галавач нарадзілася 7 жніўня 1961 г. у вёсцы Русілкі Бешанковіцкага р-на, Віцебскай вобласці. Закончыла Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класу фартэпіяна і Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "кіраванне эстрадным аркестрам і ансамблем". Шмат год працавала выкладчыкам фартэпіяна ў Бешанковіцкай школе мастацтваў і кіраўніком "Узорнага» фольк-гурта "Званіца", які стварыла з нагоды захаплення беларускай народнай песняй і беларускай мовай у 2001 годзе. Акрамя вершаў, ёю напісана нямала музычных твораў - песень для дзяцей і дарослых. Мае шмат вучняў, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з музыкай.

Друкавалася ў газетах : “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, часопісах: “Маладосць”, “Верасень”, “Алеся”, альманаху “Ратуша”. Аўтар калектыўных зборнікаў вершаў: “Бешанковіцкі прычал” (2001) і “Шчырая споведзь радка” (2003) . У 2011 г. у выдавецтве "Беларускі кнігазбор" выйшаў зборнік вершаў Наталлі Галавач "На возеры Белым".

З 2019 г. жыве і працуе ў Мінску.

 

Галавач Наталля :: Выданьні

pdf
Галавач Наталля, Вальс пра котку

Вальс пра котку

Вершы

Галавач Наталля

У Балотных Ялінах жыве даўні страх, Ані радасці, ані спакою. Днём і ноччу лютуе раз’юшаны Стах, Абвясціўшы народ свой ізгоем. Зацугляныя коні імчаць і імчаць, У дварах і сабакі не брэшуць, Востраверхія вусцішна дзіды стырчаць, Караля тыя коннікі цешаць. Рвецца д’ябальскім крыкам зняважлівы рог, А навокал пакора пануе. Дык калі ужо ціхае водгулле Бог Галасоў занядбаных пачуе ? Там шчыруе я... Болей »


pdf
Галавач Наталля, На возеры Белым

На возеры Белым

Вершы

Галавач Наталля

Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. Болей »


pdf
Верасень, 12

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Болей »


pdf
Маладосць, 3 (712) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

3 (712) 2013

Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага інтэлекту (а ён дакладна некалі быў!), заліхвацкі сюжэт і ўменне ставіць цвёрдыя кропкі над «і»… Было б выдатна бачыць гэта ўсё не то... Болей »