- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Алесь Уладзіміравіч Дуброўскі) – паэт, філолаг, тэолаг. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Нарадзіўся 18 лістапада 1976 года ў Навагрудку. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша».
Працаваў у рэдакцыі часопіса маладых літаратараў Беларусі «Першацвет». Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе. Выкладаў і быў загадчыкам вячэрняга аддзялення ў вышэйшай духоўнай навучальнай установе «Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь». Працаваў дацэнтам на кафедры журналістыкі прыватнай установы адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва». Зараз дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ.
Друкуецца з 1992 года. У мастацкай літаратуры выступае ў асноўным як паэт, але апублікаваў і некалькі празаічных твораў, у тым ліку аповесць «Што ты гоніш Мяне?». Таксама выступаў з літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай, піша літаратуразнаўчыя і багаслоўскія даследаванні.
Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997) і «Эстэтыка маўчання» (2011), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006) і выдадзенага на Украіне зборніка багаслоўскіх артыкулаў «Религия, преодолевающая себя» (2011).
Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”).... Болей »
Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і... Болей »
Гэтая кніга — шлях. Шлях, які пачынаецца вандроўкамі "ў краіне бяссэнсіцы ў пошуках сэнсу" i які мусіць завяршыдца праходам "да нязнанай Святой зямлі". Гэта адлюстраванне духоўнага руху аўтара, переломным момантам у жыцці якога стаў зварот да Бібліі i далучэнне да Царквы Хрысціян Веры Евангельскай. Падзел... Болей »
Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале... Болей »
Што такое для чалавека казка? Лепш пачнем не так. Казка, як гавораць сур’ёзныя энцыклапедыі, гэта магіла міфа. Нешта такое, што сотні гадоў таму было прадметам пакланення і жаху, становіцца смешным, простым і несапраўдным. Хто апрача зусім малых баіцца Бабы Ягі ці Неўміручага Кашчэя? Але, што для нас... Болей »