Дэбіш Анатоль

Анатоль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыў у вёсцы Андрэевічы, Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 годзе скончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Зараз жыве і працуе ў Брэсце.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. З 1993 года Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1993), “Стодзівы” (1995). “Зірні ў люстэрка” (2013).

 

Дэбіш Анатоль :: Выданьні

pdf
Дэбіш Анатоль, Зірні ў люстэрка

Зірні ў люстэрка

Вершы, містэрыя

Дэбіш Анатоль

Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма. Болей »


pdf
Дэбіш Анатоль, Стодзівы

Стодзівы

вершы

Дэбіш Анатоль

Ці быў заняволены, абмежаваны дух нашых далёкіх продкаў, якія адушаўлялі кожнае дрэва, птушку і звера, сонца і вецер, кожную з’яву на зямлі і ў небе? Іхняе спасціжэнне свету не было занадта рацыянальным нават у побыце, яно грунтавалася на першародных пачуццях радасці і смутку, страху і гневу, удзячнасці і замілавання. Іхнім светапоглядам быў вобраз, а вобраз і ёсць аснова паэзіі, мастацтва. Думаю так, перачытаўшы вершы Анатоля Дэбіша, с... Болей »


pdf
Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль, Калядная вячэра. Белыя птахі

Калядная вячэра. Белыя птахі

Вершы

Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль

Перад вамі кніга вершаў братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ. Нарадзіліся яны ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна. Абодва скончылі Мінскі інстытут культуры. Жывуць і працуюць у Брэсце. Анатоль — дырэктар Дома культуры, Васіль — выкладчык у вучылішчы. Хоць яны і блізняты, вершы іх зусім непадобныя. Анатоль больш засяроджаны, схільны да разгорнутай дэталі, тэма сучаснасці ў яго творах цесна паяднана з нашай гісторыяй. Васіль — паэ... Болей »


pdf
Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (163) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (163) 2020

У сакавіку адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, дзеяча культуры і хрысціянскага руху Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 9 (145) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (145) 2018

Полацкі малец вырас, але не пакінуў надзею кіраваць часам. У кнізе «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» ён збольшага тым і займаецца, што вольна перасоўваецца па бясконцым палатне. Пераскоквае з купіны на купіну, а вакол — твань забыцця. Следам крочаць прывіды. Уласна, гэта і ёсць Пятровіч і Здань. А яшчэ Францішак Скарына, Ціт Лівій, Віслава Шымборска, Стэндаль, Актавіян Аўгуст, Данатэла і Дантэ, Адам Міцкевіч, Лютар, Борхес, нават Х... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (144) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (144) 2018

У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі. А арыйцы (гэта навуковае паняцце, Aryans) — тыя, хто прыйшоў пазней, дзесьці чатыры тысячы гадоў таму, яны святлейшыя і іх больш на по... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 22

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

22

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 21

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

21

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны дзень, свята, сённяшні вечар – незвычайны вечар, бо так супала, што ў горад прыехаў ве-лічэзны парк забаваў, самы сапраўдны, падобны д... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (120) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (120) 2016

У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага саюза ці не», то бок пра ноты там ні слоўца. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя