Дашкевіч Алег

Рэжысёр дакументальных фільмаў, нарысаў, рэпартажаў. Нарадзіўся ў Менску.

У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут фізкультуры.

З 1990 года – інструктар-кансультант Галоўнай рэдакцыі спартовых праграмаў Беларускага тэлебачання.

З 1992 да 1998 года – рэпарцёр, шэф-рэдактар праграмы навінаў першай незалежнай тэлерадыёкампаніі ММ4.

З 1995 года – уласны карэспандэнт інфармацыйнай сеткі «Internews Network» у Беларусі.

У 1996 годзе закончыў школу тэлевізійнай журналістыкі «Internews Network» у Кіеве.

У 2005 годзе закончыў міжнародную школу прадзюсараў, International Co-production Workshop «Baltic Sea Forum» у Вільні.

Сябра Саюзу кінематаграфістаў Беларусі.

Захапленні: бокс, літаратура, жыццё.

 

Дашкевіч Алег :: Выданьні

epub
Дашкевіч Алег, Настальгія па „Нашай ніве”

Настальгія па „Нашай ніве”

Дыптых

Дашкевіч Алег

— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна пра пастаўленую камандзірам задачу... Вы дзе ёсьць? — слушна, не чакаючы адказу, працягваў прапаршчык, — вы на палігоне. На палігоне, а н... Болей »


epub
Дашкевіч Алег, Кабанчык

Кабанчык

Аповед

Дашкевіч Алег

У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі ўгару падымаецца густая пара. Гадзіну таму дзядзька Міша, наваліўшыся на кабана і чухаючы за хракавым вухам, мерыўся вызваліць кабан... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 04

Дзеяслоў

04

* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Журналісты

Журналісты

Дашкевіч Алег

“Напачатку 1990-х, пасьля распаду Савецкага Саюза і падзення жалезнай заслоны, беларускія журналісты нарэшце адчулі значэньне, вартасьць і задавальненьне, якія нясе іх прафэсія”, - такімі словамі пачынаюць фільм ягоныя аўтары. Перад камэрамі выступаюць журналісты й супрацоўнікі незалежных мэдыяў, якія распавядаюць пра свой жыцьцёвы выбар. Адныя рызыкуюць свабодай і жыцьцём, працуюць у апазыцыйных выданьнях, іншыя выбралі кар’еру і спаўн... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Выбар

Выбар

дакумэнтальны фільм

Дашкевіч Алег

Фільм зьняты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у 2001-м, паказвае настроі ў калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў у Менску і ў правінцыі. Сьціплы побыт працаўнікоў і заклікі Лукашэнкі аб абмежаваным спажываньні мяса кантрастуюць з раскошаю ўлады. Ці маюць беларусы выбар? -- Маюць, -- сьцьвярджае аўтар фільму, паказваючы вызваленьне ад савецкага ўціску і правядзеньне рынкавых рэфомаў у Польшчы й Летуве. – Для Польшчы “Салідарнасьць” гэта ў... Болей »