Данільчык Аксана

Аксана Данільчык нарадзілася 15 лістапада 1970 г. у Мінску. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў г.Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002).

Аўтар паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), «Сон, які немагчыма забараніць” (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі, сярод якіх “Агледзіны” (1998), “Краса і сіла” (2003), “Poems on liberty” (2004), “Дзень паэзіі 2005” і інш.

Перакладае з італьянскай мовы, даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемадачыненні з беларускай (працы “Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ стст.” апублікавана ў 2006; “Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры” апублікавана ў 2008). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Данільчык Аксана :: Выданьні

pdf
mp3
Данільчык Аксана, Сон, які немагчыма забараніць

Сон, які немагчыма забараніць

Данільчык Аксана

Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Болей »


pdf
epub
Данільчык Аксана, IL MEZZOGIORNO / Поўдзень

IL MEZZOGIORNO / Поўдзень

Вершы

Данільчык Аксана

Адарыццё сябе праз адкрыццё свету, авалодванне майстэрствам мастацкага ўвасаблення жыцця ў слове, адчуванне незваротнасці часу i каштоўнасці кожнага імгнення, думка як вынік дзейнасці чалавека — тэма новай кнігі вершаў Аксаны Данільчык «IL MEZZOGIORNO / Поўдзень». Нарадзілася ў Мінску (1970). Аўтар паэтычнага зборніка «Абрыс Скарпіёна» (1996) i кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Перакладае з італьянскай мовы, займаец... Болей »


pdf
epub
Данільчык Аксана, Павуцінка на агрэсце

Павуцінка на агрэсце

вершы

Данільчык Аксана

Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i ... Болей »


pdf
epub
Данільчык Аксана, Абрыс Скарпіёна

Абрыс Скарпіёна

Вершы

Данільчык Аксана

Вершы, якія аб'ядналіся пад назваю «Абрыс Скарпіёна», — вынік уздзеяння свету рэчаў i свету асоб на пэўнага чалавека ў пэўны момант i на працягу пэўнага перыяду. Гэта — фантазія i рэальнасць, колер i гук, статычнасць i зменлівасць. Болей »


pdf
Тэрмапілы, 23

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

23

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні (Сцяпан Карбо... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 96

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

96

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 22

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

22

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (136) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (136) 2017

У цэнтры беларускай сталіцы, дзе з сівое даўніны да параўнальна нядаўняга часу пульсавала рэчка Няміга, у доме, адно з вокнаў якога глядзіць на ўзноўленае Траецкае прадмесце, адвечную раку Свіслач і на адзін з праспектаў незалежнай Беларусі, жыве знакамітая пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч. Ёй, лаўрэатцы Дзяржаўнай прэміі нашай краіны (узнагароджана ў 1976 годзе за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся…»), Заслужанай работніцы культ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 21

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

21

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны дзень, свята, сённяшні вечар – незвычайны вечар, бо так супала, што ў горад прыехаў ве-лічэзны парк забаваў, самы сапраўдны, падобны д... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 81

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

81

У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га ж лютага 1935 года У. Дмахоўскаму дапамагалі таксама вядомыя асобы – суддзя Ядзевіч і суддзя-дакладчык з акруговага суда Скіндар. Ядзевіч... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя