Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Выданьні

pdf
Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск восьмы

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У восьмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы студэнтаў-выпускнікоў кафедры, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, склад., Беларуская літаратура: 1901–1920, Частка трэцяя

Беларуская літаратура: 1901–1920

Хрэстаматыя. Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Хаўстовіч Мікола, склад.

У трэцяй частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы (поўнасцю або ва ўрыўках), напісаныя ў 1900−1920 гг., вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, склад., Беларуская літаратура: другая палова ХІХ стагоддзя, Частка другая

Беларуская літаратура: другая палова ХІХ стагоддзя

Хрэстаматыя. Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Хаўстовіч Мікола, склад.

У другой частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы Новай беларускай літаратуры эпохі Рамантызму (другая палова ХІХ ст.), вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, склад., Беларуская літаратура: другая палова XVIII – першая палова ХІХ стст., Частка першая

Беларуская літаратура: другая палова XVIII – першая ...

Хрэстаматыя. Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Хаўстовіч Мікола, склад.

У першай частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы Новай беларускай літаратуры эпохі Рамантызму (другая палова XVIII – першая палова ХІХ стст.), вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Айчына здалёку і зблізку

Айчына здалёку і зблізку

Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі

Хаўстовіч Мікола

Нягледзячы на тое, што даследаваньні беларускай літаратуры маюць ужо сваю даўнюю і трывалую традыцыю, да сёньня аўтарства некаторых твораў ХІХ ст., якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя зборнікі па вывучэньні беларускай літаратуры, з’яўляецца не пэўным. Праца Міколы Хаўстовіча – спроба знайсці і прааналізаваць “цёмныя плямы” беларускай літаратуры ХІХ ст., а перадусім развеяць “міты” створаныя пад уплывам ідэалягемаў, якія панавалі ў мінулым.... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск сёмы

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл у польскай і беларускай культуры”. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў, Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія

Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў

Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе стварэння новай канцэпцыі літаратурнага працэсу XVIII–XIX стагоддзяў у Беларусі. Грунтуючыся на тым лепшым, што было ў папярэдніх пр... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літ...

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў

Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Болей »


pdf
Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі), Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяд...

Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўвалмся. У фант... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск шосты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У шосты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Чацвёртых студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2004), а таксама літаратурныя творы ХVІІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »