Бялячыц Рычард

Рычард Бялячыц

Нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай.

У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецкім краі, і другая на Шчучыншчыне. Крыху працаваў у рэдакцыях раёнак.

Стала друкавацца пачаў у сярэдзіне васьмідзясятых. Чвэрць стагоддзя школьнага дырэктарства не надта спрыяла занятку прыгожым пісьменствам. Выдаў у Мінску і Гродне дзясятак паэтычных зборнікаў і некалькі кніг прозы.

 

Бялячыц Рычард :: Выданьні

pdf
Бялячыц Рычард, Пах зоркі

Пах зоркі

Бялячыц Рычард

Кніга паэзіі Рычарда Бялячыца, складзеная з твораў апошніх трох гадоў, запрашае чытача зазірнуць у мінулае Бацькаўшчыны, па-філасофску падысці да жыццёвых з’яў сучаснасці, запыніцца на лірычнай пачуццёвай ноце. Паэма “Літоўка” натуральна “вырасла” з-пад Навагрудка ў вобраз жанчыны, якая нараджае, засцерагае, ідзе па зямлі з часоў Сярэднявечча ў нашы дні. Болей »


pdf
Бялячыц Рычард, У імя...

У імя...

Вершы, паэма

Бялячыц Рычард

З кніжкі ў кніжку – а іх паўтара дзясятка ў Рычарда Бялячыца – пераходзіць гістарычная тэма. Так у вершах, так і ў паэмах “Бераг цішыні”, “Шлях да сябе”, “Вяртанне пчалы”, “У святле палаца”. Вечная тэма кахання ў новым зборніку таксама займае значнае месца. Асобна выдзелены вершы-прысвячэнні калегам па Шчучынскім палацы творчасці, бо ўсе гэтыя людзі самабытныя і таленавітыя кожны па-свойму. Чытач абавязкова знойдзе ў зборніку вершы на с... Болей »


pdf
Бялячыц Рычард, Са мной мой дзень

Са мной мой дзень

Бялячыц Рычард

Асноўны літаратурны занятак Рычарда Бялячыца – паэзія. Аўтар выдаў больш дзясятка паэтычных зборнікаў, а схільнасць да прозы праявілася ў тапанімічным аповедзе “Котранскі нераст”. У новай кнізе “Са мной мой дзень” змешчаны жыццёвыя развагі, гісторыі, лірычныя і жартоўныя замалёўкі, успаміны пра сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі – пісьменнікамі, вучонымі Міхасём Ткачовым, Аляксеем Пяткевічам, Ігарам Жуком, Фёдарам Янкоўскім, Андрэем М... Болей »


pdf
Бялячыц Рычард, Вяртанне пчалы

Вяртанне пчалы

вершы, паэма

Бялячыц Рычард

Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца максімальна набліжана да чытача размовай пра духоўнае ў жыцці, пра лёсавызначальныя часіны ў гісторыі Бацькаўшчыны. Асобны раздзел прысвечаны тэме кахання, далёкага і блізкага, шчаслівага і расстайнага. Паэма «Вяртанне пчалы» гучыць шчырай данінай памяці мінуламу Шчучынскага краю, сваёй Айчыне. Болей »


pdf
Бялячыц Рычард, Споведзь накцюрна

Споведзь накцюрна

вершы, паэма

Бялячыц Рычард

Лірычны герой новай паэтычнай кніжкі аўтара па-ранейшаму ўважлівы і чулы да праяў жыцця чалавека і прыроды. Яго душэўны стан дапамагае заглыбіцца ў спрадвечныя тэмы любові да роднага краю, шчасця і кахання. Абвостраная гадамі памяць запрашае чытача да шчырасці ў роздуме і перажываннях. Паэма «Сонечны брод», прысвечаная маці, нібы становіцца працягам жыцця самага дарагога для паэта чалавека. Болей »


pdf
Бялячыц Рычард, Помню, што жыву

Помню, што жыву

вершы, паэма

Бялячыц Рычард

Паэтычная кніга Рычарда Бялячыца «Помню, што жыву» — гэта працяг лірычнага маналога паэта пра былое і сучаснасць нашай Бацькаўшчыны, філасафічны роздум пра сэнс жыцця ў рэчышчы любові і духоўнасці. Паэма «І мовіць слова» шмат у чым аўтабіяграфічная. Болей »


pdf
Бялячыц Рычард, Святлом і ценем

Святлом і ценем

Вершы

Бялячыц Рычард

Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца — лірычны роздум аб жыцці, яго нечаканых праявах. У вершах жыве памяць аб далёкім мінулым роднага краю, светлая надзея на спеўную сустрэчу з заўтрашнім днём. Невялікая паэма пераносіць нас на лясны бераг Котры, дзе ў гады вайны перастала існаваць вёска Агародзішча. Раней пабачылі свет зборнікі вершаў паэта «Сакавіцкае крыло», «Прасветлінка», «Міг выратавання», «Вочы малітвы». Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (167) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (167) 2020

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дз... Болей »


pdf
Маладосць, 06 (436) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (436) 1989

* Андраюк Серафім, Высокай красе адданы * Аўрамчык Мікола, Палон. Аповесць. Заканчэнне * Барскі Алесь, Вершы * Бялячыц Рычард, Вершы * Крупеня Яўген, Два партрэты ў кінапавільёне * Кухараў Сцяпан, Вераб’іная ноч. Пад майскім дажджом. Апавяданні * Маляўка Мікола, Вершы * Пруднікаў Павел, Вершы * Скаруліс Сямён, Ярась Анатоль, Глыток атруты * Ставер Алесь, На быстрыні жыцця * Сыс Сяргей, Вершы * Сяргейчык Іван, Горкая пяшчота. ... Болей »


video
Бялячыц Рычард, Вершы чытае Рычард Бялячыц

Вершы чытае Рычард Бялячыц

Бялячыц Рычард

Рычард Бялячыц - нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай. У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецкім краі, і другая на Шчучыншчыне. Крых... Болей »