БелсатTV

БелсатTV


«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV :: Выданьні

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 27.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Адкуль беларускія школы ў Польшчы Пілсудскага?

Краўцэвіч Аляксандр

Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якія жылі ў міжваеннай Польшчы, лічылі нацыянальную адукацыю вельмі важнай справай. Таму адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны яны арганізавалі Таварыства беларускай школы – ТБШ. Пра гісторыю ўзнікнення, дзейнасці і разгрому гэтае арганізацыі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Пытанне адукацыі ў міжваеннай Польшчы не было простым. Трэцюю частку насельніцтва краіны ск... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 20.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Як беларусы заслужылі права на сваю дзяржаву

Краўцэвіч Аляксандр

Беларускі нацыяналізм меў шмат агульных рысаў з нацыянальнымі рухамі іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Натуральна, меў ён і свае адметнасці. Але галоўнае – ён быў паспяховы. Чым беларускі шлях да дзяржаўнасці падобны да шляху іншых народаў і чым адрозніваецца ад іх – разбіраўся доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Нацыяналізм як палітычная з’ява ўзнік у XIX ст. Тады шмат якія народы, што сёння маюць уласную дзяржаву,... Болей »


video
Intermarium, 18.10.2020

Intermarium

Былі расстраляныя 3 рэктары БДУ, 10 рэдактараў газеты «Звязда». Як знішчалі Беларусь

Пасля правядзення выбараў дзейны рэжым ужывае надзвычайны ў сваіх маштабах фізічны гвалт, арышты, масавыя звальненні і далейшае закручванне гаек. Такое развіццё падзеяў выклікае натуральныя асацыяцыі з тым, што адбывалася ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг. Станаўленне таталітарызму суправаджалася ламаннем традыцыйнага ладу жыцця і сацыяльнага ўкладу грамадства. Важным элементам усіх гэтых пераўтварэнняў сталі масавыя рэпрэсіі.<br /><cen... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 13.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Канфесія, якая ўзнікла ў Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Грэка-каталіцтва або ўніяцтва магло стаць нацыянальнаю рэлігіяй Беларусі. Але замест гэтага яно амаль знікла. Украінцы выратавалі яго для беларусаў. Пра гісторыю гэтай канфесіі і яе значэнне для Беларусі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Гісторыя ўніяцтва ў Беларусі паказвае, што наш шматканфесійны край не заўсёды быў талерантны і цярпімы. Гэтак, канфлікт паміж уніятамі і праваслаўнымі, які скончыўся смерцю ўніяц... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 06.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Скарбы касцёлу-замку ў Камаях

Краўцэвіч Аляксандр

Малы аграгарадок Камаі вылучаецца сярод падобных паселішчаў перш за ўсё грозным касцёлам-замкам XVII ст. з дзвюма вежамі, які мае зберагае шмат скарбаў і шмат таямніц. Яго чашападобныя байніцы калісьці глядзелі ва ўсе бакі для кругавой абароны. Такая абарончая святыня – не ўнікальны, але рэдкі помнік архітэктуры. Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч раскажа гісторыю касцёлу ў Камаях і пакажа яго фартыфікацыйныя асаблівасці.<br /... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 02.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Царскія навукоўцы шукалі рускіх, а знайшлі беларусаў

Краўцэвіч Аляксандр

Асобнасць беларускага народа не выклікае сумневаў у этнографаў. Але расейскія ўлады ва ўсе часы прытрымліваліся іншага погляду на гэтае пытанне, адмаўляючы беларусам у праве на існавання. «Няма ніякіх беларусаў, няма ніякай Беларусі – ёсць рускія родам з паўночна-заходніх ускраін Расеі». Тых жа, хто кажа пра асобную беларускую нацыю, называюць нацыстамі. Расейская ўлада ўсталявалася на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у ... Болей »


video
Intermarium, 27.09.2020

Intermarium

Ці мы гэтак жа пераможам Лукашэнку, як палякі перамаглі камуністаў?

Сорак гадоў таму Еўропа была падзеленая жалезнаю заслонай, што размяжоўвала кантынент на свабодныя, дэмакратычныя дзяржавы ды пазбаўленыя суверэнітэту і цалкам залежныя ад савецкай імперыі. Сярод такіх краін была і Польшча. Ці поспех масавага мірнага пратэсту польскай «Салідарнасці» 80-ых гадоў мінулага стагоддзя, які перамог камуністычную тыранію, можа цяпер паўтарыцца ў Беларусі? <br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_blank... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 24.09.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Хто скасаваў ордэн імя Каліноўскага?

Краўцэвіч Аляксандр

Кастусь Каліноўскі – адзін з найбольш шанаваных беларускіх нацыянальных герояў. Шанаваных патрыётамі, але не дзяржавай. Улады Беларусі быццам не могуць вызначыць, як ставіцца да гэтае гістарычнае фігуры. Як ушаноўваецца памяць Каліноўскага на радзіме, высветліў Аляксандр Краўцэвіч. Кастусь Каліноўскі (1838–1864) стаіць ля вытокаў сучаснае беларускае нацыі, беларускага нацыянальнага руху. Ён выдаваў газету «Мужыцкая праўда» і кіраваў ант... Болей »


video
Belsat Music Live, 19.09.2020

Belsat Music Live

Троіца. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна! Праграму здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай вайны. У жывым сэце музыкі зайграюць свае найлепшыя гіты ды прэзентуюць дзве новыя песні. У размове з Сяргеем Будкіным музыкі распавядуць п... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 15.09.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Аўтар эталону гербу Пагоня спачывае тут

Краўцэвіч Аляксандр

Эталон гербу Пагоня стварыў мастак Яўген Кулік. Спачывае ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Кім ён быў? Што гэта за нязвыклае месца, дзе ён знайшоў вечны спачын? Кальварыйскія могілкі – самыя старыя ацалелыя клады Менску. Сёння гэта цэнтр гораду. І адно гэта выклікае пытанні. Напрыклад, чаму іх пашкадавалі камуністычныя перабудоўнікі сталіцы? Савецкі чалавек не пераймаўся гістарычным ці сакральным, асабліва калі гэта датычыла нерасе... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-205]   Наступная   Апошняя