Астапенка Анатоль

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 1947) - беларускі палітык, журналіст, навуковец.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна – квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1990 – 1994). Старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 – 1999). Палітолаг. Галіна – палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах "Веснік БДУ", "Весці АН РБ", дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце" (2003). Публіцыст. Друкаваўся ў "ЛІМе", "Маладосці", "Дзеяслове", "ARCHE" і інш. Выдаў кнігу "Паслухайце нацыяналіста" (2000). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. 8 чэрвеня 2010 г. у Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі А. Астапенкі пад назовам "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму".

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Астапенка Анатоль :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 84

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

84

«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-М... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 83

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

83

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 74

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

74

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі і летуценні. Падманулі, горка і няўцешна. Болей »


pdf
ARCHE, 07-08(70-71)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(70-71)2008

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 27

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

27

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы * Астапенка Анатоль, Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул * Бахарэвіч Альгерд, Пасьля фейерверку... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя