Брусевіч Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Брусевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Букет Белавежжа

Букет Белавежжа

Анталогія краялюбнай паэзіі „белавежцаў”

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2001

Рэдактар: Валкавыцкі Георгій

Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга трыццаць шостая

Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok

ISBN: 83-85918-28-0

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2001 by BSL Białowieża, Jerzy Wołkowycki

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [6864]

Дадатковая даведка: Publikacja wydana dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego Выданьне публікуецца тут за ласкавай Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа

Анталогія ў перакладзе з грэцкае мовы значыць букет кветак, а дакладней збіранне іх. Старажытныя грэкі так называлі зборнікі выбраных твораў паэзіі. Вось і ў нас наспеў час збору паэтычнага суквецця. Мінае сорак пяць год белавежскага прарастання. Адбывался яно пад уздзеяннем магутнай сілы — любові да роднага: мясцін, дому, слова. Святым пачуццём прасякнуты і дароўны „Букет”. Многіх дарцаў няма ўжо сярод белавежскай сябрыны. Хто адышоў у лепшы свет, хто — у невядомасць. Белавежжа расхінулася ва ўсе бакі. Цяпер наступае згушчэнне. Ці яно прынясе новую якасць і ў адносіны да роднага? (Георгій Валкавыцкі)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле