Наша слова.pdf, 90 / 2023

Наша слова.pdf

90 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-09-20

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У менскім выдавецтве "Беларусь" выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар "Наш край" на 2024 год. У календары выдаўцы прапануюць адправіцца ў падарожжа па беларускім краі. Тут надрукавана шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду. Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты вядомых суайчыннікаў - юбіляраў 2024 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктраў, якія жылі ў розныя часы і ўслаўлялі наш край. Сярод юбіляраў у наступным годзе - Васіль Быкаў (100 гадоў), Еўфрасіння Полацкая (920 гадоў), Адам Гурыновіч (155 гадоў), Мікола Хведаровіч (120 гадоў), Аляксандр Ельскі (190 гадоў) і іншыя. Значнае месца ў выданні адведзена традыцыйным абрадам і звычаям. Не засталіся па-за ўвагай і прадстаўнікі флоры і фаўны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Друкуюцца ў календары таксама парады псіхолагаў, педагогаў, садаводаў і агароднікаў. Ёсць таксама рэцэпты прыгатавання страў нацыянальнай і сусветнай кухні. Змешчаны ў "Нашым краі" вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Міхася Чарота, Петруся Броўкі і іншых паэтаў. Каляндар надрукаваны накладам 4 тысячы асобнікаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова.pdf, 89 / 2023

Наша слова.pdf

89 / 2023

Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза. Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і яно, трэба сказаць, грунтоўна падрыхтавалася. Не абышлося без падарункаў! Галоўны з іх - новае асфальтабетоннае палатно, якое пакладзена па... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 87 / 2023

Наша слова.pdf

87 / 2023

Юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць раённы цэнтр Гарадок Віцебскай вобласці 2-3 верасня. Непадалёк ад яго ў вёсцы Астраўляны нарадзіўся Канстанцін Вера-ніцын - аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы "Тарас на Парнасе". З нагоды свята мясцовыя ўлады правялі грамадскае абмеркаванне і зацвердзілі новую назву цэнтральнага сквера. Галасаванне, якое праходзіла на афіцыйным сайце райвыканкама, паказала, што большасць ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 86 / 2023

Наша слова.pdf

86 / 2023

IV адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага "Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі" (Лідскі раён, ам. Мажэйкава) пройдзе 27 жніўня ў аграмястэчку Мажэйкава і стане месцам, дзе сустрэнуцца фальклорныя гурты і сольныя выканаўцы Гарадзенскай вобласці, каб падзяліцца сваім культурным досведам і аўтэнтычнымі асаблівасцямі рэгіянальнага фальклору. Пачатак у 13.00. Жыхары і госці змогуць даведацца пра знакамітага ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 85 / 2023

Наша слова.pdf

85 / 2023

12 - 13 жніўня адзін з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі - Нясвіж - адзначыў 800-годдзе. Першай згадкай Нясвіжа прынята лічыць 1223 год. У гэты час, згодна з легендай, у бітве з мангола-татарамі на рацэ Калцы прымаў удзел князь Юрый Нясвіжскі. Найбольш ранняя дакументальная згадка аб населеным пункце належыць да 1446 года. Сэрцам горада з'яўляецца Нясвіжскі замак. Ён быў закладзены князем Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сір... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 84 / 2023

Наша слова.pdf

84 / 2023

5 жніўня ў Гародні прайшоў ІІІ тур Абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы". Фестываль праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гарадзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гістарычна-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўлення самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэння межаў іх дзейнасці. І як вынік - павышэння... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 88 / 2023

Наша слова.pdf

88 / 2023

29 жніўня спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага крытыка, даследчыка роднай літаратуры і перакладчыка Уладзіміра Казберука (1923-2016), які быў родам з вёскі Бандары што на Беласточчыне. У беларускай літаратуры Уладзімір Казбярук з'яўляўся адным з грунтоўных даследчыкаў праблем беларускага рамантызму. Варта толькі прыгадаць па гэтай тэме кнігі аўтара: "Традыцыі польскага рамантызму ў беларускай літаратуры пачатку XX стагодд... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 83 / 2023

Наша слова.pdf

83 / 2023

У аграмястэчку Ходараўцы ярка і сакавіта прагучаў ягадны фэст "Ходараўцы спяваюць, да ягаднай асалоды запрашаюць". Жыхары і госці аграмястэчка змаглі нацешыцца выступам артыстаў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, ад душы павесяліцца, а галоўнае пачаставацца ягадамі і нацешыцца ягадным настроем гэтага лета. Дзеці змаглі пракаціцца на атракцыёнах і паўдзельнічаць у запальнай гульнявой праграме Першамайскага Дома культ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 82 / 2023

Наша слова.pdf

82 / 2023

Этна-вечарына "У вішнёвым садзе" сабрала ўдзельнікаў і гледачоў на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Для пачатку прадстаўнікі розных дыяспар і краін завязалі танцавальнае знаёмства з творчымі калектывамі Глыбокскага раёна. Пабрацімства глыбачане ўсталявалі з гасцямі з Расіі, Кітая, іншых рэгіёнаў Беларусі. Кожны з удзельнікаў этна-вечарыны прадставіў свае культурныя традыцыі. Кітайскія студэнты з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 81 / 2023

Наша слова.pdf

81 / 2023

На сайце праекта "Беларускі N-корпус", дзе над стварэннем Нацыянальнага корпуса беларускай мовы працуе сектар камп'ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з'явіўся першы сінтэзатар беларускага маўлення. Новая магчымасць пашырыць гарызонты распаўсюджвання беларускай мовы. Спецыялісты адзначаюць, што даўно шукалі магчымасць стварыць сінтэзатар і цяпер свае першыя вынікі ў гэтым кірунку зрабілі даступным... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 80 / 2023

Наша слова.pdf

80 / 2023

З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) праходзілі штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем'яў. На фэст, які сёлета адбываўся пад дэвізам: "Марыя, аб'яднай нашы сэрцы і сем'і", у першы дзень пешкі і на роварах прыбылі пілігрымы з розных мясцін Гарадзенскай дыяцэзіі. Найбольш шматлікай была пешая пілігрымка з Гародні, у якой узялі ўдзел больш за 250 пілігрымаў. Сёл... Болей »