- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інтэрнэтбібліятэку “Камунікат” называюць самай буйной беларускай бібліятэкай у сеціве. Аднак і да яе дабралася цікавасць беларускага Міністэрства інфармацыі. На гэтым тыдні яна трапіла ў спіс “забароненых” і была заблакаваная ў Беларусі. Выглядае на тое, што гэта ўжо традыцыя – знішчэнне ці не ўсяго беларускага на тэрыторыі краіны. Яраслаў Іванюк, стваральнік бібліятэкі, падаецца, асабліва не пераймаецца з гэтага факту. Ён разумее, што абмежаваць ані свабоду слова, ані свабоду творчасці, ані свабоду распаўсюду інфармацыі ў сучасным свеце немагчыма. Пра гэта, пра новыя праекты і пра тое, як ён ставіцца да гэтага абмежавання, ён распавёў у інтэрв’ю для budzma.org.