- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Завяршальны этап у развіцці гістарычнага тыпу культуры — эпоха крызісу, калі спадзяванні на хуткі прыход светлай будучыні з тых ці іншых прычынаў не спраўджваюцца, а ідэалы адсоўваюцца ў невыразную далечыню ці наогул забываюцца. У грамадскай свядомасці час існуе як спыненая сучаснасць — без руху з мінуўшчыны ў будучыню. У такой сітуацыі ідэалы абясцэньваюцца і нават высмейваюцца. Ствараецца глеба для абясцэньвання першаасновы чалавечага інстынкту — клопату пра дасканаласць чалавечага роду, пра лёс другога і трэцяга пакаленняў, а нігілізм і ірацыяналізм зацікаўленымі слаямі нахрапіста навя- зваюцца ў якасці светапогляднай нормы. (Аляксей Рагуля, Агні і буры. Ідэалы беларускай культуры ва ўмовах постмадэрнасці, фрагмент)