![]() |
![]() |
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-03-15
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве. Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года). У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf
25 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння. Ва Усходніх Цэрквах Дабравешчанне адзначалі ўжо ў V стагоддзі. На Захадзе дзень Уцелаўлення Божага Сына пачалі святкаваць падчас пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага ў VІІ стагоддзі. У падзеі, з... Болей »
65 гадоў Лявону Баршчэўскаму. Унікальнаму беларусу, які ведае ці не ўсе мовы свету - і ці не з усіх моваў свету перакладае творы паэзіі і прозы. Гэта найперш ягонымі высілкамі (і высілкамі выдаўца Змітра Коласа) створана кніжная серыя "Паэты планеты", у якой выйшла ўжо 100 (!) кніг перакладзенай на беларускую мову сусветнай паэзіі... Гэта ён, як дэпутат, змагаўся за незалежнасць Беларусі ў Вярхоўным Савеце, гэта ён, як палітык, ачольваў... Болей »
Міжнародны дзень роднай мовы - цудоўнае свята. Яно было заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Беларусь не стала выключэннем. У нашай краіне Дзень роднай мовы адзначаецца шэрагам мерапрыемстваў. Адно з іх - рэспубліканская дыктоўка, ініцыяваная старшынём Прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам Уладзімірам Гусаковым. Дырэктар Інстытута лінгвістыкі імя Якуба Коласа Ігар Капылоў з прыемнасцю адз... Болей »
16 лютага 2023 года ў Менскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога Літаратурны клуб "Экватар" прадставіў імпрэзу "Вітаем лютаўскія святы!", прысвечаную святочным датам, што адзначаюцца у апошнім зімовым месяцы. На мерапрыемстве прысутнічалі пісьменнікі, журналісты, навукоўцы, музыканты, бібліятэчныя супрацоўнікі, а таксама выкладчыкі і навучэнцы архітэктурна-будаўнічага і энергетычнага каледжаў сталіцы. Вядоўцам імпрэзы стаў паэт, пісьменні... Болей »
Беларусь уступае ў Дэкаду роднай мовы. На сёння першае напісанне 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі запланавана ў Менску на 16 лютага. На 18 лютага плануецца дыктоўка ў бібліятэцы вёскі Мінойты Лідскага раёна. Час будзе ўдакладнены. На 19 лютага плануецца дыктоўка ў літаратурнай філіі Лідскага гістарычна-мастацкага музея (Домік Таўлая). 21 лютага піша дыктоўку Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Філіялы пішуць дыктоўку па сваіх п... Болей »
Народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву (1923-2021) 5 лютага споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння. Нарадзіўся мастак у Віцебску. У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1967 годзе - Менскае мастацкае вучылішча. У 1959-1967 гадах выкладаў у Менскім мастацкім вучылішчы, потым - у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. З 1958 года і да самай смерці быў удзельнікам розных мастацкіх в... Болей »
160 гадоў таму назад, 1 лютага 1863 года пачалося паўстан-не на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Ідэалагічна паўстанне было падрыхтавана няблага. Віленскае рэвалюцыйна-дэмакратычнае ядро працавала з грамадзянскай супольнасцю. У правінцыі велізарная роля належала каталіцкаму касцёлу. Сярод сялян былі папулярныя ідэі вяртання уніі. Асноўня мэта паўстання - вяртанне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года - была маральна, ... Болей »
Сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што апошнімі тыднямі на сайтах дзяржаўных кантор - ад МТЗ да аблгазаў і гарбудтрэстаў - з'явілася тое, чаго раней у незалежнай Беларусі не было. Беларускамоўныя версіі сайтаў. Працэс разгарнуўся пры канцы мінулага года і мае быць скончана да 20 студзеня 2023-га. Гэта нібыта патрабаванне Савета міністраў. І трэба толькі вітаць і такія патрабаванні, і такія крокі, але, як падаецца, у ладкі пляскаць ра... Болей »
Мікола Чарняўскі нарадзіўся 16 студзеня 1963 года ў сялянскай сям'і ў в. Буда-Люшэўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966-1988 гг. - літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса "Бярозка". З 1989 г. - літаратурны рэдактар часопіса "Вясёлка". Дэбютаваў ... Болей »
"Песня пра зубра" - "Carmen de statura feritate ac venatione bisontis" ("Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго") - паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на л... Болей »