![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2023-03
Copyright © 2023 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адраджэнне еўрапейскіх этнасаў у XVIII стагоддзі ў якасці суб’ектаў культуры суправаджалася з’яўленнем вялікіх філасофскіх нарацыяў — адкрыццём крэатыўнага патэнцыялу чалавека не толькі ў галіне навуковай творчасці, але і ў сферы сацыяльнага канструявання свету паводле нормы «свабода, роўнасць і братэрства». Рэальным вынікам гэтай арыентацыі стала адкрытае грамадства: нацыянальна-дэмакратычныя дзяржавы — рэспублікі. Нацыянальна-дэмакратычны тып культуры стаў сацыяльнай рэальнасцю, як і тып індустрыйна-гандлёвы... Аднак не менш істотную ролю ў сучасным свеце адыгрываюць і супрацьлеглыя, нігілісцкія тэндэнцыі. У Беларусі нігілізм укараніўся ў сферы моўнай дзейнасці. З гэтай прычыны нацыянальны вербальна-мастацкі вопыт застаецца пераважна па-за сферай філасофскіх інтарэсаў нацыянальнай аналітыкі. І гэта — у сітуацыі, калі беларускамоўны здабытак у галіне вербальна-мастацкай фенаменалогіі атрымаў шырокае прызнанне ў свеце. (Аляксей Рагуля, «Адвечным шляхам». Нацыянальная культура і нацыянальная дактрына, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі (2 лютага 1838—22 сакавіка 1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы, герой беларускага нацыянальнага эпасу, сімвал нашай духойнай моцы і спаконвечнай прагі да свабоды. Ён нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета ў сям’і беззямельнага шляхціца. Род Каліноўскіх герба «Калінава» вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто га... Болей »
Слёзы ка́палі на снег, і ён ператвараў іх у малюсенькія лядзяшыкі. Сонца рассыпала па снезе мільярды іскрыстых усмешак. Мая душа ўсміхалася ім у адказ, бо я плакала не ад гора і не ад крыўды. Ад таго расчулілася, што мне паспачувалі. Ішла да прыпынку на ўскрайку вялікай вёскі ў прыгарадзе Гродна. Прыехала сюды па аб’яве пра магчымае працаўладкаванне ў невялікую прыватную мэблевую фірму. Дырэктар прадпрыемства ацаніў мае магчымасці так: ... Болей »
На падараванай мне ксеракопіі «Батанічнага слоўніка» ёсць надпіс: «Паважанаму і дарагому Валодзі Ягоўдзіку на добрую памятку даўгога знаёмства. З. Верас. 26/9 1987 г. Вільня». Наша «даўгое» знаёмства пачалося ў 1975 годзе, калі я вучыўся на філфаку БДУ. Аднойчы паэт С. Новік-Пяюн паказаў мне «Заранку» — дзіцячы часопіс, які выдаваўся ў канцы 20-х і на пачатку 30-х гадоў у Вільні. Сяргей Міхайлавіч друкаваў у гэтым часопісе свае вершы і ... Болей »
Гісторыяй ім, аднагодкам — Янку Купалу і Якубу Коласу, — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі. Стаць «анфасам» і «профілем» беларускай літаратурнай выявы, «арлом» і «рэшкай» медаля нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну стыхію-постаць. Паміж Народнымі Купалам і Коласам мог бы ўзнікнуць народны Цішка Гартны, м... Болей »
Барыс Міхайлавіч Мікуліч нарадзіўся яшчэ ў «старым» стылі — 6 жніўня 1912 года — і ўвайшоў у літаратуру падлеткам: са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, агля́даў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага) у сталіцу, заваяваў літаратурны і дзявочы Менск і ў 24 гады быў арыштаваны, беспадстаўна абвінавачаны ў «шпіянажы на карысць Польшчы», «у выданні контррэвалю... Болей »
Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нём... Болей »
Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нём... Болей »
Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх беларусаў Дзвiншчыны, у 20-х гадах з волі неспрыяльных палiтычных абставiнаў адмежаваныя ад Беларусi-метраполii. У адной з такiх сем’яў 15 ... Болей »
Геніі і прарокі нараджаюцца ў лёсавызначальныя для народаў і нацыяў часы. Янка Купала быў абуджаны да творчасці беларускім народам — каб тварыць нацыю. Украінец Тарас Шаўчэнка ды беларус Францішак Багушэвіч усё жыццё пісалі раманы пад назвамі Украінскі ды Беларускі народы, а іх наступнікі Іван Франко і Янка Купала складалі паэмы пад назвай нацыі. Янка Купала першым на стагоддзе ўперад прамовіў кліч «Жыве Беларусь!». Ён напісаў шмат верш... Болей »
120 гадоў таму 20 траўня непадалёк ад Мінска ў вёсцы Каралішчавічы нарадзіўся адзін з самых таленавітых і трагічных беларускіх паэтаў Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі). Ён быў пятым cынaм y cям’i непісьменных сялян. Рaнa дaлyчыўcя дa пpaцы i ў двaнaццaць гaдoў, пaводле ягo cлoў, «y кacьбe aмaль нe aдcтaвaў aд дapocлыx». Пасля заканчэння Мінскага рэальнага вучылішча накіраваны настаўнічаць у родную вёску. Вучыў дзяцей па-беларуску, ... Болей »