be
epub

Ксюхіна поле

Гапееў Валеры
Аповесць

– Баб, чаго мяне бацька так ненавідзіць? Баба Каця абірала маладую бульбу і, здалося, пытання не пачула – усё так жа старанна і спрытна церла нажом, галавы не павярнула: на твары ні жылка не варухнулася. Але Сяргей не стаў паўтараць сваё пытанне – ён дакладна ведаў, што бабуля яго пачула. І таму спакойна працягваў прывязваць гачык да вуды. Бацька быў учора. Добра выпіўшы, ён прыехаў сюды з нейкім сваім таварышам. Сяргей быў у двары – якраз чысціў рыбу, што налавіў у невялікай копанцы за бабуліным агародам. Меншую баба засмажыць, а што большая –Сяргей сушыць. Слаба бярэ карась у копанцы. Вось у рацэ, плотка, акунь, шчупак выходзіць на паляванне! На шчупака спінінг трэба, ды спінінг Сяргею паабяцаў адзін мясцовы даць на месяц… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Гапееў Валеры
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Я размалюю для цябе неба. Аповесці, апавяданні. Рэальнасць, містыка, фантастыка, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 222 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org