be
epub

Знічка

Белаяр Сяргей
Апавяданне

У філянговыя дзверы пастукалі, прымусіўшы старшага оперупаўнаважанага Ніжне-Амурскага папраўча-працоўнага лагера лейтэнанта Вілорка Шпіндлера адарвацца ад папер і разагнаць рукой папяросны дым. Акно не адчыніш – адразу наляціць машкара. А яна ў гэтым годзе як ніколі злая і галодная. – Ну? – Дазвольце, таварыш лейтэнант? – у праём сунуў галаву вусаты канваір з ППШ. – Рабухіна прывёў. – Заводзь, – Шпіндлер прыбраў кардонную папку з крымінальнай справай у сярэднюю шуфляду і зашпіліў верхні гузік кіцеля. Смерць Вялікага Правадыра і Настаўніка таварыша Сталіна – не падстава дазваляць зняволеным усумніцца ў цвёрдасці Савецкай улады. – Сядайце, грамадзянін Рабухін. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Сяргей Белаяр; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Белаяр Сяргей, Знічка. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (118) 2022; с. 154-159
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org