be
epub

Дамова

Гіль Мікола
Невелікодны аповед-байка

Герой майго цалкам, як кажуць, рэалістычнага і разам з тым усё ж трошкі і дзівоснага аповеду – Раман Карпавіч Савасцей. Спытаеце, хто ён? А ніхто ўжо. Як сам пра сябе кажа, адстаўной казы барабаншчык. А калі папраўдзе – пенсіянер са стажам, і немалым ужо, бо Раману Карпавічу, дзякаваць Богу ці каму там іншаму, семдзесят з гакам. Дарэчы, сам ён не любіць, калі яго называюць гэтак – Раман Карпавіч. І зусім не пасля таго, як аднойчы яго хтосьці жартам назваў Сазанам Карпавічам. Зрэшты, і падстаў для такога жарту не было б, калі б мы, беларусы, перакананы Раман Савасцей, не малпавалі расейшчыны. На добры стары лад да яго павінны былі б звяртацца спадар Раман ці спадар Савасцей, а дзеці і людзі маладзейшага веку – проста дзядзька Раман. На жаль, засмучаўся герой майго аповеду, перанялі беларусы, забыўшыся на свае звычаі, расейскую форму зваротку. У Расеі ж яна сталася параджэннем шмат­вяковага рабства-прыгонніцтва, у выніку чаго паноў велічалі “отчеством”, а дваровых і ўсіх іншых бяспраўных людцаў узнагароджвалі ўжо нават не імёнамі, а мянушкамі-клічкамі, нібы тое быдла ці сабаку – Філька, Цішка, Ягорка, Яшка... (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Мікола Гіль; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гіль Мікола, Дамова. Невелікодны аповед-байка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 5-24
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org