be
epub

Зарок

Мудроў Вінцэсь
апавяданне

Я бягу следам за міліцэйскай машынай, што паволі, страсянаючыся на калдобінах, едзе па дарозе. З-пад колаў адлятае густы пыл, што рэжа вочы, трашчыць на зубах і ад якога салодка свярбіць у горле. Пад’ехаўшы да збітага з дошак барака, — яго ў нас называюць «інтэрнатам», — машына спыняецца і на момант знікае ў нетрах пыльнай хмары. Першым з задніх дзверцаў выскоквае міліцыянт. Абабіўшы штаны, ён гукае ў цёмны атвор, і з машыны — сцярожка, азіраючыся, — вылазяць трое дзядзькоў: двое старых са шчацін­нем і адзін маладзейшы, шчыгульна паголены, які трымае ў адной руцэ чорную валізу, а ў другой — перавязаны аборкай стос кніжак. Дзядзькі выстройваюцца шыхтом, і міліцыянт штосьці ім чытае, сюд-туд тыцкаючы нос у паперчыну і раз-пораз уздымаючы ўгору палец. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org