Ляхоўскі Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1964 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Ляхоўскі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

100 манет Вялікага Княства Літоўскага

Гулецкі Дзмітры, Дарашкевіч Мікалай

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2022

Выдавец: Тэхналогія

Памеры: 80 с.

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2022 by Дзмітры Гулецкі, Мікалай Дарашкевіч, Тэхналогія - афармленне

Кнігазбор:

Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт. Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карысталіся на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбітыя першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы з звярынага футра – у кнігу ўвайшлі ўсе найноўшыя звесткі пра нумізматыку Вялікага Княства, якія былі малавядомыя яшчэ 10 гадоў таму, дый дагэтуль да канца не асэнсаваныя. Ілюстрацыі ў альбоме на кожнай старонцы. Гэта якасныя выявы ўсіх манет, а таксама старадаўнія карты і гравюры. Аўтары кнігі — аўтарытэтныя даследнікі нумізматыкі Дзмітрый Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч. 

Выдаўцы і выдавецтвы: Тэхналогія

Каталёг: Крама

Замовіць кнігу